• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Офтоп
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  • ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Аренда


Гэтым разам гарадзенцам, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, прапануецца адна добраўпарадкаваная кватэра ў доме 2012 года пабудовы, некалькі – у дарэвалюцыйнай забудове, і разнастайныя варыянты пражывання ў дамах з пячным ацяпленнем і прыбіральняй на вуліцы.

Адміністрацыя Ленінскага раёна прапануе пасяліцца ў гістарычным цэнтры Гродна. На вуліцах Карла Маркса і Сацыялістычнай гаспадароў чакаюць двухпакаёўкі ў дамах 1890 года пабудовы. У Кастрычніцкім раёне вызвалілася трохпакаёвая кватэра ў доме № 28 па вуліцы Скоснай: агульная плошча 64,76 кв. м, пячное ацяпленне, халоднае водазабеспячэнне, прыбіральня дваравая, год пабудовы дома - 1910. У двухпакаёўцы ў доме № 3 па вул. Друцк, пабудаванай у 1952 годзе, умовы аналагічныя: печ, халодная вада, прыбіральня на вуліцы і прывазны газ. Агульная плошча - 34,8 кв. м.

Ёсць варыянт пражывання ў адносна маладым доме 1980-га года. Але тут умовы зусім спартанскія: агульная плошча двухпакаёвага жытла 29,84 кв. м, пячное ацяпленне, у двары не толькі прыбіральня, але і вада. З усіх прапанаваных пад камерцыйную арэнду кватэр самымі шыкоўнымі падаюцца трох- і двухпакаёўкі па вуліцы Леванабярэжнай, 9. Плошча 53,47 і 42,08 кв. м. адпаведна, ацяпленне, як і ў астатніх выпадках, пячное, затое ёсць мясцовая каналізацыя і водазабеспячэнне.

Кватэры без выгодаў у камерцыйную арэнду гарадзенцам прапануюць не ўпершыню. За адсутнасць гарачай вады, ацяплення, прыбіральні прадугледжаныя зніжкі па аплаце. Таму сваіх гаспадароў знойдзе і нядобраўпарадкаванае жытло. Больш падрабязная інфармацыя пра новыя варыянты арэнднага жылля ў Гродне – на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Нужные услуги в нужный момент
-40%
-25%
-20%
-20%
-20%
-40%
-19%
-20%