Год таму па рашэнні эканамічнага суда гістарычны будынак быў вернуты ў камунальную ўласнасць горада, а літаральна праз некалькі месяцаў тут адбыўся пажар, які пашкодзіў значную частку аб’екта. Але былы гродзенскім піўзаводам зацікавіліся інвестары. Аб гэтым паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, распавядае «Звязда».

Фото: Игорь Ремзик, TUT.BY

— Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду завода, — адзначыў Краўцоў. — Спадзяёмся, што яны зацікавяцца гэтым аб’ектам, які знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Нёмана, і напоўняць яго новым, цікавым зместам.

Нагадаем, што будынак быў некалі палацам і належаў роду Сапегаў і Агінскіх. У другой палове 19 стагоддзя аўстрыйскі купец заснаваў тут броварню. Традыцыі былі працягнуты і ў савецкі час, але завод не вытрымаў канкурэнцыі і 10 гадоў таму яго закрылі. Аб’ект некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён і толькі праз пяць гадоў яго прадалі. Але пэўных вынікаў гэта не прынесла.

-30%
-40%
-10%
-10%
-90%
-5%
-10%
-40%
-10%