• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  2. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  3. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  4. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  5. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  6. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  7. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  8. Экономист: Есть ощущение, что сменись Лукашенко даже на силовика, часть людей вернется в Беларусь
  9. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  10. Голосование на сайте ВНС и обвинительный приговор Шутову. Что происходит в стране 25 февраля
  11. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  12. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  13. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  14. У кого на стопе появляется «шишка»? Врач — о вальгусной деформации первого пальца
  15. Нацбанк ввел изменения для желающих открыть счета за границей, купить недвижимость или ценные бумаги
  16. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  17. В Бресте вынесли приговор первой десятке обвиняемых по делу о «протестном хороводе»
  18. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  19. Адвокат Статкевича отказался дать подписку о неразглашении, теперь его могут лишить лицензии
  20. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  21. Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор
  22. В Беларуси начинают делать особые тесты, чтобы проверить иммунитет после вакцины от COVID-19
  23. Песков прокомментировал итоги встречи Путина и Лукашенко
  24. Помните дом на Хоружей, где был магазин «Звездочка»? Там капремонт, вот как теперь выглядит фасад
  25. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  26. Журналистика не преступление. Как Катерина Борисевич готовила статью о «ноль промилле», за которую ее судят
  27. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  28. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  29. Беларусь оказалась между Тунисом и Кувейтом по готовности к развитию передовых технологий
  30. «Хватали всех подряд». Появилось полное видео действий силовиков 11 августа в магазине на Притыцкого


Маргарыта Ушкевіч, фота: Анатоль Клешчук,

Трухлявых дамоў, якія стаяць у запусценні, з кожным годам становіцца больш, канстатуе старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік. Праблема іх зносу хоць і вырашаецца, але вельмі марудна. З аднаго боку, узнікаюць цяжкасці з пошукам гаспадароў і судовымі працэдурамі, з другога — сам працэс зносу не танны. Улады лічаць, што патрэбна абласная праграма з удзелам меліяратараў.

Фота: Анатоль Клешчук

— Мы праводзім работу згодна з рэкамендацыямі абласнога Савета дэпутатаў, ёсць пакрокавы план, як весці юрыдычныя працэдуры, — тлумачыць Віктар Роік. — Мы на месцы распрацавалі свой алгарытм дзеянняў, бо ў нас спецыфічны раён — вельмі многа хутароў, яшчэ нядаўна было больш за тысячу.

Зараз гэта лічба крыху зменшылася, і сёння іх 850! Прыкладна палова стаяць пустымі. Іх трэба зносіць.

— Раней людзі ахвотна бралі зямлю, будаваліся там. Вялі гаспадарку. Цяпер час змяніўся, хутары пазарасталі травой, многія нашчадкі з’ехалі, нават у правы спадчыны не ўступілі, бо не бачаць перспектывы ў гэтым, — кажа старшыня райсавета.

І задаецца пытаннем: як такіх гаспадароў прымусіць парадак навесці? Тым не менш для зносу трэба атрымаць згоду ўладальнікаў жылля. А многія з іх жывуць у суседняй Літве. З’ехалі, калі яшчэ межаў не было, і цяпер адшукаць іх там няпроста.

Але і тыя развалюхі, якія перайшлі па рашэнні суда ва ўласнасць сельскіх Саветаў, не так лёгка разабраць, а тым больш — прадаць. Таму ў раёне заахвочваюць мясцовыя СПК, якім пераходзіць зямля пад севазварот. Яны і бяруць на сябе выдаткі па зносе старых хутароў. У выніку і парадак вакол, і зямля дае аддачу.

— Мы сабе нават задачу паставілі, што 3−5 пустых дамоў штогод будзе разбірацца. А гэта да 70 сотак зямлі, а то і гектар — выгадна, таму кіраўнікі гаспадарак ідуць на гэта, — удакладняе Віктар Роік.

Акрамя хутароў, трэба зносіць трухлявыя дамы ў вёсках. Там пакінутых развалюх больш за палову. А ў 11 населеных пунктах і наогул ніхто не жыве. Да разбору такіх дамоў і прыбудоў прыцягваюць мясцовых жыхароў. Зараз на чарзе вёска Мніхі (у Жырмунскім сельсавеце), дзе пражывае адзін чалавек.

— Аб'ёмы з кожным годам растуць, таму гэту справу трэба весці арганізавана, — лічыць Віктар Роік. — Абавязкова задзейнічаць камунальнікаў, якія на месцы перапрацуюць зараснікі каля дамоў у дранку. Падлічылі, што затраты акупяцца — і на паліва, і на падаткі.

Фота: Анатоль Клешчук

На думку старшыні райсавета, варта распрацаваць праграму па зносе такіх дамоў. Ударнай сілай могуць стаць меліяратары. Яны будуць выкарчоўваць пні і зносіць дамы, поўнасцю культываваць участак для калгасных пасеваў. Нешта накшталт праграмы меліярацыі, якой была ахоплена ўся краіна некалькі дзесяцігоддзяў таму. Зараз той напрамак сцішыўся, але з’явілася не менш адказная задача — пазбавіцца ад тысяч трухлявых хат.

З удзелам меліяратараў за 3−5 гадоў можна значна прасунуцца ў справе зносу старых будынкаў і прывесці ў парадак тэрыторыю. Суразмоўнік прывёў прыклад Зэльвенскага раёна, дзе прадпрыемствам меліярацыйных сістэм знесена 43 дамы ў вёсцы. Але пакуль кожны райсавет гэту работу вядзе па-свойму. Хтосьці на кіраўніка СВК націскае, хтосьці на сельсавет. А ў гэты час колькасць дамоў-прывідаў толькі павялічваецца.

Праўда, некаторыя ўсе ж атрымліваюць другое жыццё. Так, адзін з хутароў выкупілі мясцовыя прадпрымальнікі, уладкавалі домік паляўнічага з адпачынкам, развіваюць турызм. На іншых новыя ўладальнікі адкрываюць аграсядзібы. Гэта таксама перспектыўны напрамак, разважае старшыня Воранаўскага райсавета, бо на тэрыторыі раёна 28 вадаёмаў, прыгожыя мясціны. Пустуючыя хаты ў такіх вёсках гараджане пачалі выкупляць пад дачы. Попытам карыстаюцца дамы на мяжы з Лідскім раёнам.

Ёсць прыклады, калі дзеці праз некаторы час засяляюцца ў дамы бацькоў. Так здарылася з сям’ёй з Літвы, якая вярнулася на радзіму. Яны адразу заняліся гаспадаркай, завялі карову, затым яшчэ некалькі. Малако здаюць у калгас і маюць добры прыбытак…

Ігар Жук, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:

— У вобласці ствараецца рабочая група для вырашэння праблемы незаселеных дамоў, якіх у нас 47 тысяч, ці 27% ад агульнай колькасці. Асноўная праблема — у нашчадках, многія з якіх жывуць за мяжой, а на знос пабудовы патрэбен іх дазвол. Па шасці тысячах дамоў няма ніякіх апавяшчэнняў ад уладальнікаў — тут будзе весціся работа па зносе, бо часта пустуючыя дамы становяцца прытулкам бамжоў, базай для кантрабанды, ствараюць пажаранебяспечныя сітуацыі. Каб паскорыць знос такіх аб’ектаў, вядзецца работа па ўдасканальванні ўказа № 100.

На прадпрыемстве «Гроднамеліявадгас» паведамілі, што пры наяўнасці дакументаў яны выконваюць работы па зносе старых дамоў. Калі такі заказ паступае, спецыялісты выязджаюць на месца, пасля чаго складаюць каштарыс. Праўда, аб’ёмы пакуль невялікія. У гэтым годзе такіх заказаў ад сельскіх Саветаў пакуль не было, хоць магутнасці для работы ёсць — філіялы прадпрыемства створаны амаль у кожным раёне вобласці. Яны гатовы падключыцца да сістэмнай работы па зносе трухлявых дамоў, была б толькі прапанова.

-50%
-14%
-25%
-58%
-10%
-20%
-10%
-33%
0072144
реклама