Павел из Минска приятно удивил нестандартным техническим решением в ремонте лоджии и описанием хода работ на белорусском языке:
– Асноўная ідэя лоджыі – стварэнне квазіпадвала з магчымасцю размяшчэння ў ім трохлітровых слоікаў і іншых рэчаў без памяншэння карыснай плошчы лоджыі. Плошча падвала саставіла каля 4,5 м2, вышыня – трохі большая за трохлітровы слоік. Памеры лоджыі 5000х1200 мм.
![]() |
Люкі |
Апiсанне ходу работ
Шкленне і мантаж акна (падвоены шклопакет) выконваліся прыцягнутымі спецыялістамі, іншыя працэсы - асабіста ў вольны ад асноўнай працы час.
Былі ўцеплены знешняя сцяна і падлога экструзійным пенаполістыролам айчыннай вытворчасці таўшчынёй прыкладна 30 мм.
Былі ўцеплены знешняя сцяна і падлога экструзійным пенаполістыролам айчыннай вытворчасці таўшчынёй прыкладна 30 мм.
![]() |
Ручка ў люку |
У аздабленні выкарыстоўваліся наступныя асноўныя матэрыялы:
- вагонка айчыннай вытворчасці сасновая гатунку А - імітуе брус (расход: прыкладна 4 кв. м, цана рынкавая);
- палавая дошка айчыннай вытворчасці сасновая гатунку А таўшчынёй 27 мм (расход прыкладна 7 кв. м, цана рынкавая);
- лагі айчыннай вытворчасці сасновыя пад палавыя дошкі (расход 6 штук; памер 1200 (дл.) х 280-300 (выш.) х 35-40 (таўшч.) мм; цана - бясплатна ў вясковым хлеве, пабудаваным прыкладна 100 гадоў таму);
- брускі сасновыя з адходаў палавой дошкі (расход 4 штукі, памерам прыкладна 800-900 (дл.) х 27 х 40 мм) – для замацавання дзверцаў шафкі і стольніцы;
|
|
- лак замежнай вытворчасці з даданнем фарбавальніка (расход менш за 1 л па цане будаўнічага гіпермаркета);
- шрубы замежнай вытворчасці – для змацавання палавых дошак, элементаў палавых люкаў, дзверцаў шафкі, стольніцы;
- ручкі замежнай вытворчасці матавыя металічныя (расход 7 штук; цана рынкавая);
- завесы для палавых люкаў і дзверцаў шафкі замежнай вытворчасці (расход 14 штук; цана рынкавая);
- 2 амартызатара замежнай вытворчасці для дзверцаў шафкі.
![]() |
Левы бок, ровары |
На фота можна ўбачыць, як гэта атрымалася.
Яшчэ адна цікавая, на мой погляд, тэхналогія – гэта злучэнне элементаў палавых люкаў і дзверцаў шафкі паміж сабой выключна шрубамі без выкарыстання брускоў.
Агульная сума выдаткаваных сродкаў на ўцяпленне і аздабленне лоджыі саставіла каля 1500 долараў, з іх шкленне і мантаж акна – каля 1100 долараў.
На сёння аздабленне лоджыі не завершана. У прыватнасці, плануецца ўцяпліць столь і бакавыя сцены, змяніць сістэму асвятлення, разгледзець магчымасць замены завесаў у люках на газавыя амартызатары.
![]() |
Уваход |
Конкурс "Мой балкон" продолжается! Пришлите свой рассказ с фото на vashdom@tutby.com и выиграйте один из трех призов.
Партнеры проекта:
![]() | ЗАО "Айтин-Люкс" | Сеть магазинов с широким ассортиментом современных источников света |
![]() | СООО "ТД Инструменткомплект" | Продажа и сервисное обслуживание строительного инструмента и оборудования |
![]() | ИП Шевцов А.И. | Изготовление картин на холсте, модульных картин, фотообоев, скинали из стекла, печать на керамике |