109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  2. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  3. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  4. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  5. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  6. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  7. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  8. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  9. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  10. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  11. Три новых интересных здания, которые минчане вряд ли видели. Показываем, как они выглядят
  12. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  13. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  14. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  15. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  16. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  17. Максим Знак остается в СИЗО до 9 мая
  18. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  19. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  20. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  21. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  22. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  23. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  24. Последний диктатор и непризнанный НОК, люди, зарплаты и тюльпаны — все за большие выходные
  25. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  26. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  27. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  28. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  29. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник


Олеся Смирнова,

На VASHDOM.TUT.BY проходит конкурс "Мой балкон". В течение двух месяцев мы будем публиковать рассказы читателей о том, как они утепляли балкон или лоджию. В декабре на открытом голосовании пользователи TUT.BY выберут трех победителей, которые получат призы от наших партнеров.

балкон

Павел из Минска отличился не только креативным дизайном балкона, но и тем, что написал рассказ на белорусском языке:

– Цёплы плед, некалькі свечак і кубак араматнай гарбаты ўвечары – вось і ўсё, што трэба, каб адчуць сябе дома і адключыцца ад тлуму вялікага горада. Па кальцавой імкліва праносяцца машыны, у спальным мікрараёне, нібы ў мурашніку, кіпіць жыццё, а на маім балконе спакойна і ўтульна, нібы за горадам.
 
балкон 

Перадгісторыя

Мой балкон-лоджыя – гэта, безумоўна, адлюстраванне часткі майго ўнутранага свету на плошчы 3 х 1,4 м. Дом знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Лошыца і быў пабудаваны ў 2004 годзе. Усе вокны кватэры выходзяць на кальцавую дарогу. Станоўчы момант у гэтым – перад домам няма забудовы і можна глядзець у далячынь. Адмоўны момант – шум машын.  Дзякуючы таму, што на балкон выходзіш з кухні, у цёплы час ён пераўтвараецца ў цэнтр жыцця кватэры, сапраўдную веранду. За 10 гадоў жыцця ў кватэры ўжо склаліся пэўныя звычкі карыстання балконам. Пры цёплым надвор’і ўсе сняданкі і вячэры праходзяць менавіта тут, як і пасядзелкі з сябрамі. У старасвецкім фатэлі я люблю чытаць кнігі, увечары піць гарбату пад лёгкі джаз. Я хацеў, каб пасля рамонту на балконе засталася гэтая атмасфера дачнай утульнай веранды. Менавіта таму да пачатку рамонта я добра прадумаў дызайн гэтага невялічкага, але вельмі важнага кутка маёй кватэры. Вясковая хата майго дзяцінства, вандроўкі па родным краі, разбураныя кляштары ды адбудаваныя палацы – вось крыніцы майго натхнення пры распрацоўцы інтэр’ера. 
 
балкон фото 

Апісанне ходу работ

Рамонт на балконе быў зроблены ў 2 этапы. Першы – замена вокнаў (балконны блок і балконная рама) і правядзення электрычнасці, быў выкананы летам 2013 года. Другі  – непасрэдна рамонт сцен, прайшоў летам 2014.

Да выбару вокнаў я падыйшоў вельмі сур’ёзна. Нюансы майго балкону: шум ад кальцавой дарогі і сонечны бок дома. У жаркі дзень на балконе адчуваеш сябе нібы ў парніку. Усе фірмы, куды я звяртаўся, прапаноўвалі наклеіць на шкло спецыяльную плёнку. Але адна сталічная фірма  прапанавала срэбранае напыленне, свой выбар спыніў менавіта на гэтай фірме і не пашкадаваў. Вокнамі я вельмі задаволены. Балконная рама – двухкамерны пакет са срэбраным напыленнем. Пра эфект парніку я даўно забыўся і шуму ад кальцавой больш не чутна. Асаблівасць устаноўкі маёй рамы ў тым, што стаіць яна не ў праёме, а накладзена на праём знутры. Знізу рама абапіраецца на канструкцыю з драўляных падпорак. Гэта прыйшлося рабіць з-за таго, што куточкі праёма скругленыя. Балконны блок у мяне аднакамерны, энергазберагаючы. Дзверы цалкам шкляныя. Дзякуючы новаму вакну на кухні стала цяплей і святлей, а разам з тым утульней. Замена вокнаў абыйшлася ў 9 600 000 рублёў. 
 
балкон

Праводку зрабіў запрошаны спецыяліст. Так па правую руку на балконе з’явіліся выключальнік і разетка, а на бакавой сцяне – ліхтар. Праца і матэрыялы каштавалі разам прыкладна 40 долараў.  

Летам 2014 года нарэшце ўсе зоркі сыйшліся. Дызайн-праект выкрышталізаваўся ў маёй галаве, фінансы былі падрыхтаваныя і майстар вылучыў 2 тыдні для майго аб’екту. Майстар у мяне прыватны, правераны на папярэдніх рамонтах. Балкон уцяпляў пенапластам 5 см таўшчынёй, прычым толькі падлогу і фасадную сценку пад рамай. На фасадную сценку паклаў 2 слоі пенапласта, таму што гэта адзіная сценка, якая выходзіць на вуліцу і таму што трэба было схаваць драўляныя бэлькі, якія падтрымліваюць раму. Сцены і столь былі падрыхтаваныя для афарбоўкі і пафарбаваныя ў белы колер. На падлозе ляжыць тэракотавая кафля айчыннай вытворчасці. Яна нагадвае вулічную плітку і навобмацак рэльефная і трошкі шурпатая. Гэта падкрэслевае настрой веранды.
 
балкон

Асноўным аб’ектам для творчасці стала сцяна, якая прылягае да кухні. Яна выкладзена кафляй, якая імітуе старую чырвоную цэглу. Гэта таксама прадукт айчыннай вытворчасці. Кантраст белых сцен і чырвонай цэглы нагадвае Мірскі замак і надае памяшканню дух гістарызму. Для рэалізацыі гэтай задумы была выбрана менавіта гэтая сцяна, таму што яна самая вялікая по плошчы  і  яе не бачна з кухні.  Так, калі глядзіш на балкон з кухні, ён здаецца лёгкім і светлым, што візуальна расшырае прастору. І толькі калі выйдзеш на балкон, убачыш усе “фішкі” і адчуеш настрой гэтага памяшкання. Цагляная сцяна не “сціскае” дзвярны праём. На адкосах зроблены “рваны эфект”, што візуальна пашырае двярны праём. У некаторых месцах сценкі паміж фальш-цаглінак замацаваныя сапраўдныя кавалкі старой цэглы. Яны замацаваныя так, што на іх можна паставіць ці павесіць якія-небудзь элементы дэкору. Варта адзначыць, што кафля ідэальна імітуе старую цэглу. Цагляная сцяна ўверсе заканчваецца выступам-бэлькай, гэта канструктыўны элемент дома. Гэтая бэлька набыла выгляд драўлянай дзякуючы поліурэтанавай накладцы. Для таго, каб акцэнтаваную сценку гарманічна звязаць з усім балконам, у якасці плінтуса па ўсім перыметры былі выкарыстаныя фальш-цаглінкі, а пад рамай з’явіліся тыя ж поліурытанавыя накладкі. Яны нагадваюць фахверк. Будаўнічыя матэрыялы абышліся ў 500 долараў, а праца майстра ў 600. 
 
балкон

На правай бакавой сцяне, побач з ліхтаром, размясціліся гліняныя плакеткі з выявамі гербаў беларускіх мясцін і сімваламі нашай краіны. Усе яны былі прывезены з маіх вандровак па родным краі. Так мой балкон сапраўды адлюстроўвае частку майго жыцця. На левай бакавой сцяне знаходзіцца невялікая ніша, там я паставіў гаспадарчы стэлаж і закрыў яго проста шторай. Тэкстыль, як вядома, надае ўтульнасці інтэр’еру. З мэблі на балконе стаіць стол і фатэль. Элементы дэкору падкрэсліваюць настрой старыны. У куточку прыціх калаўрот, на самаробнай палічцы, каля старога прасу, прымасцілася пара жбанкоў. З-за шторы непрыкметна выглядвае маслабойка, на сцяне вісяць элементы конскай вупражы.  Ёсць адчуванне добрай гаспадаркі, утульнай хаты, роднага кута.
 
балкон 

Конкурс "Мой балкон" продолжается! Пришлите свой рассказ с фото на 
vashdom@tutby.com и выиграйте один из трех призов.

Партнеры проекта:
 
уютЗАО "Айтин-Люкс"Сеть магазинов с широким ассортиментом современных источников света
 

лого
СООО "ТД Инструменткомплект"
Продажа и сервисное обслуживание строительного инструмента и оборудования
 
артхатаИП Шевцов А.И.
Изготовление картин на холсте, модульных картин, фотообоев, скинали из стекла, печать на керамике
                   
-10%
-17%
-15%
-50%
-30%
-30%
-25%
-30%
-10%
-30%
-10%
реклама