101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  2. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  3. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  4. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  5. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  6. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  7. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  8. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  9. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  10. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  11. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  12. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  13. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  14. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  15. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  16. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  17. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  18. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  19. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходит в Беларуси 28 февраля
  20. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  21. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  22. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  23. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  24. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  25. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  26. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  27. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  28. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  29. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  30. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов



У Беларусі набірае моцы маштабны праект “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi”, закліканы прыцягнуць увагу да важных пытанняў сучаснай архітэктуры і будаўніцтва. У прыватнасці – да праблемы выбару гарманічных колеравых спалучэнняў для інтэр’ернага і фасаднага афарбоўвання.
 
Ці гармануюць колеры, у якія пафарбаваны будынкі ў нашых гарадах, з адценнямі беларускага неба і нашым уяўленнем пра сябе? Чаму дамы сціплых і мірных беларусаў часам проста рвуць вока агрэсіўнымі і кіслотнымі танамі? Гэта – з нашай абыякавасці ці простай адсутнасці густу?.. Самы час пра гэта гаварыць і паспрабаваць агулам, вялікай талакой прывесці да суладдзя з прыродным асяродкам і нашай сутнасьцю знешні выгляд беларускіх гарадоў, лічаць удзельнікі маштабнага праекту “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi”.
 
Ініцыятарам і арганізатарам праекта выступіў салон дэкаратыўных матэрыялаў PREMIUM Decor. Ініцыятыву адразу падтрымалі Беларускі саюз дызайнераў, архітэктурнае супольніцтва, кампаніі “СтройМАСТЕРком” і А-100.
 
З’яднаць архітэктурнае супольніцтва вакол ідэі

У межах праекта “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi” запланаваныя шматлікія творчыя сустрэчы з архітэктарамі і дызайнерамі, семінары і майстар-класы па дэкаратыўных і аздабленчых матэрыялах, прэзентацыі праектаў і экскурсіі. Узяць удзел у мерапрыемствах могуць не толькі адмыслоўцы, але ўсе зацікаўленыя ў тым, каб наша жыццёвая прастора сталася больш утульнай і гарманічнай.
 
Дыялогавай і адукацыйнай пляцоўкай праекта выступае салон PREMIUM Decor. “Мы згуртоўваем адмыслоўцаў і хочам ствараць талакой, з’яднаць архітэктурнае супольніцтва вакол ідэі, вакол трэнда, каб у выніку выпрацаваць культуру ў гэтай сферы. Трэба ж з чагосьці пачынаць…” – кажа ініцыятар праекта Васіль Кордзікаў.
 
Пра актуальнасць і запатрабаванасць падобнага праекта ўжо выказаліся спецыялісты – дызайнеры, архітэктары, мастакі.
 
Так, дырэктар Мінскага інстытута добраўпарадкавання і гарадскога дызайну Святлана Барысовіч лічыць, што, напрыклад, у Мінску “не ўсё так безнадзейна” і “большасць будынкаў мае колеравыя пашпарты”: “Але ў той жа час з’яўляюцца і дамы кіслотных і парасячых колераў, ярка-зялёныя цокалі і г.д. Хаця мы па сваёй ментальнасці народ спакойны і стрыманы. Так што вельмі добра, што да гэтай праблемы прыцягваюць увагу. Хацелася б мець нейкую каларыстычную праграму ў маштабе краіны. Трэба прыкласціся да гэтай тэмы больш грунтоўна. І галоўнае – гаварыць пра гэта...”

Праект ужо выклікаў дастаткова гарачае абмеркаванне. Да яго далучаюцца новыя удзельнікі са свежымі ідэямі. Неўзабаве свае колеравыя спалучэнні прэзентуюць студыя “Чацьвёрты квартал”, Інстытут добраўпарадкавання і гарадскога дызайну. Са сваім бачаннем колеравых трэндаў Беларусі пазнаёмяць аўдыторыю праекта вядомы беларускі архітэктар Аляксандр Трусаў і дызайнер, паэт, культуролаг Міхал Анемпадыстаў.
 
Пачатак вельмі сур’ёзнай размовы

Міхал Анемпадыстаў лічыць, што праект “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi” – вельмі важнае пачынанне, бо трэба “ствараць сваю каларыстычную базу дадзеных, якая ёсць часткай культуры і супольнай прасторы беларусаў”. І гэтая прастора мае быць гарманічнай.
 
“Па вялікім рахунку пытанні аўтэнтычнасці прасторы і візуальнага выгляду – гэта дзяржаўныя пытанні. І вельмі дзіўна, што ў нас гэтым ніхто не займаецца. Гэта аддадзена ў кампетэнцыю мясцовых органаў улады. У выніку кожны гарадскі кіраўнік фактычна перайначвае горад на свой уласны густ. Адсюль – з’яўленне, напрыклад, у нашай гарадской прасторы залатых купалоў і зялёнай дахоўкі, якая невядомым чынам робіцца нечым агульнапрынятым. Але гэта – не беларуская традыцыя…” – кажа Міхал Анемпадыстаў.
 
“Вывучэнне каларыстыкі – важная справа. І зноў жа, паўсюль у свеце гэтым займаюцца дзяржустановы. Гэта павінна быць часткай нацыянальнай палітыкі, часткай культуры і гісторыі, і павінна ахоўвацца. І праект, які зладзіў салон PREMIUM Decor, – гэта, на маю думку, пачатак вельмі сур’ёзнай размовы. І дай бог, каб яе пачулі”, - дадае наш суразмоўца.
 
“Браслаўскі блакіт” і “Слуцкія паясы”

Гэта сур’ёзная размова ўжо пачалася. І ўжо ёсць вынікі – створана першая калекцыю традыцыйна беларускіх колеравых трэндаў. Да яе з’яўлення прычыніліся супрацоўнікі салона дэкаратыўных матэрыялаў PREMIUM Decor і выкладчык кафедры дызайна архітэктурнага факультэта БНТУ Дзяніс Дзегцяроў.

Калекцыя уяўляе сабой альбом колеравых спалучэнняў з натуральнымі выфарбоўкамі ды інспірацыямі. Яго цікава будзе гартаць нават неспецыялістам. Бо “прачытваецца” ён як паэма – пра колеры і адценні беларускага жыцця. Атрымалася змястоўна і лірычна.
 
Альбом быў створаны на аснове навуковай канцэпцыі, якую распрацаваў Дзяніс Дзегцяроў. Ён не першы год займаецца традыцыйнай беларускай каларыстыкай і плануе абараніць па гэтай тэме кандыдацкую дысертацыю.
 
Калекцыя раскрывае колеравы змест васьмі беларускіх вобразаў-сімвалаў – “Браслаўскі блакіт”, “Восеньскі скарб”, “Гаспадар”, “Каляды”, “Купалле”, “Куфар”, “Раніца”, “Слуцкія паясы”.



Кожны з васьмі блокаў суправаджаецца вершамі класікаў беларускай літаратуры – Багадановіча, Барадуліна, Геніюш, Гілевіча ды іншых.
Але пры ўсёй сваёй лірыцы калекцыя мае найперш практычнае значэнне. Галоўная мэта – каб прапанаваныя колеравыя ідэі выкарыстоўваліся ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў будынкаў і тым самым стваралі больш гарманічную і ўтульную прастору ў беларускіх гарадах.
 
Ад вытокаў і прыроды

Архітэктары, дызайнеры, рэстаўратары, мастакі могуць атрымаць альбом на запыт. Але азнаёміцца з ім і атрымаць кансультацыю ў салоне PREMIUM Decor могуць усе жадаючыя. Таксама – пакінуць свае заўвагі і каментарыі да праекта.
 
“У кожнага свой густ, мы не плануем навязваць моду і не прэтэндуем на канчатковую ісціну. Гэта наша бачанне. Але амерыканскія колеравыя трэнды 2015 года нам не падабаюцца. Ня той менталітэт, ня той лад, ня той клімат. І мы проста даем магчымасць чалавеку выбіраць”, - кажа дырэктар салона дэкаратыўных матэрыялаў PREMIUM Decor Павел Дарафейчык.

“Мы адштурховаемся ад вытокаў, ад прыроды, ад культуры. А потым ужо няхай гэтыя ідэі выкарыстоўваюць у сваіх работах нашы дызайнеры, архітэктары і г.д.”, - дадае дырэктар салона.
 
Прафесійны конкурс “PROdecor-2015”

Таксама вельмі важная падзея, якая адбываецца зараз у межах праекта “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi”, – прафесійны конкурс майстроў, якія працуюць з аздабленчымі матэрыяламі, “PROdecor-2015”. Конкурс мае на мэце падтрымаць таленавітых майстроў-аддзелачнікаў і прапанаваць іх працы для шырокага абмеркавання. Тым самым – падвысіць агульную культуру прымянення дэкаратыўных і аздабленчых матэрыялаў.

Арганізатары спадзяюцца, што ўнікальныя творчыя ідэі і новыя тэхнікі нанясення дэкаратыўных пакрыццяў будуць скарыстаныя ў праектах і ўпрыгожаць жылыя і грамадскія інтэр’еры.
 
Вялікія спадзяванні арганізатары праекта “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi” ўскладаюць на актыўны ўдзел у праекце студэнтаў – будучых архітэктараў і дызайнераў. Пляцоўка праекта можа стаць для іх добрай школай і практыкай. У салоне, спецыяльна для моладзі, ўжо ладзяцца семінары па новых тэхналогіях і матэрыялах у будаўніцтве. Ёсць магчымасць паслухаць сапраўдных мэтраў прафесіі.
 
Толькі разам можам змяніць сітуацыю

Праект “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi” разганяецца і набірае моцы. Канчатковым вынікам праекта мае быць супольны дакумент з распрацаванымі колеравымі трэндамі (у дадатак – брашуры, буклеты і рэкамендацыі). Усё гэта накіруюць у праектныя і будаўнічыя арганізацыі, дызайн-студыі і архітэктурныя майстэрні.
 
Толькі разам мы можам змяніць сітуацыю!” – запэўніваюць удзельнікі праекта “Створым разам! Колеравы трэнд Беларусi” і заклікаюць далучацца да талакі – дзеля таго, каб наш гарадскі асяродак стаўся гарманічным і ўтульным, а штодзённае жыццё – якасным і гарманічным.

www.premium-decor.by
 www.unid.by
 www.stroymasterkom.by
www.a-100development.by

ООО "СтройМАСТЕРком"
УНП 191166686
-5%
-25%
-15%
-30%
-10%
-7%
-20%
-10%
-50%
реклама