• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  2. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  3. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  4. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  5. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  6. Умер автор белорусского букваря Анатолий Клышко
  7. Бабарико говорит, что обвиняемые невиновны. А как считают они сами?
  8. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  9. Сегодня завершается сбор средств на проект TUT.BY
  10. «Алкоголь — основная причина». Врач рассказывает, почему появляется панкреатит и как его лечить
  11. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  12. Мошенники оформили на женщину онлайн-кредит на 10 000 рублей, пришлось его выплатить. Что говорят в банке
  13. Лукашенко пообещал рассказать «много интересного» об Алиеве и Карабахе, когда перестанет быть президентом
  14. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  15. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  16. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  17. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  18. Конституционная комиссия предлагает дать право голоса белорусам от 20 до 70 лет
  19. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  20. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  21. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  22. Глава Нацбанка: сбережения храню в белорусских рублях и имею хорошую доходность
  23. Под звуки «Калыханкi». В Минске прощаются с Леонидом Борткевичем
  24. «Нацбанк показал, что рычаги у него остаются». Что означает повышение ставки рефинансирования
  25. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  26. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  27. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  28. Ставка рефинансирования, уловки мошенников, дачи под Минском и удивительная страховая выплата — все за вчера
  29. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  30. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей


Улад Швядовіч,

Усё пачалося яшчэ ў 2000. Тады трэнер-лёгкаатлет Аляксей Васкабовіч дабудаваў свой дом на вуліцы Уманскай. Але гэта трэба ўзгадніць у адміністрацыі Маскоўскага раёна, нагадвае гiсторыю "Наша Нiва".

"Мне там прапанавалі: узгоднім, а вы акажыце нам спонсарскую дапамогу. Я сказаў: давайце рахунак, каб усё было афіцыйна. Хабар даваць не хачу. А яны адмовіліся", — узгадвае ён.

Прыбудову так і не зарэгістравалі. Тады Васкабовіч пайшоў па судах. Але нічога так і не дабіўся.

"Былі тры ўказы Лукашэнкі пра тое, каб самавольныя будынкі ўносілі ў спіс дазволеных. Усіх маіх суседзяў унеслі. А мяне — не".

У тым доме жылі 9 чалавек: сам Аляксей Міхайлавіч з жонкай і яго жанатыя сыны з дзецьмі.

У 2006 годзе Васкабовічам паведамілі, што іх будуць высяляць: будуецца новая станцыя метро "Міхалова". І прапанавалі пераехаць у чатырохпакаёўку. Васкабовічы адмовіліся.

"Па-першае, мы хацелі ці прыватны дом, нават меншага памеру, ці ўчастак і грашовую кампенсацыю, — тлумачыць Аляксей Міхайлавіч. — Да таго ж, наш дом увогуле метро не перашкаджаў: паводле дакументаў, яго знішчалі для будаўніцтва часовага пітнога водаправода!"

Потым Васкабовічам прапанавалі дзве кватэры: двух- і трохпакаёўку. Але метраў на ўсіх усё роўна не хапала. Да таго ж, сцвярджае Аляксей Міхайлавіч, кампенсаваць страты за павышаную камфортнасць дома, гаспадарчыя пабудовы ніхто не збіраўся.

Ізноў суды. Васкабовіч змагаецца за сваё.



А ў 2009 годзе, калі суд Маскоўскага раёна прымае рашэнне аб спыненні правоў уласнасці на асабняк і вырашае прымусова прызнаць права ўласнасці Васкабовічаў на сацжыллё, Аляксей Міхайлавіч прыдумвае новую стратэгію барацьбы. Ён абвешвае свой дом плакатамі з заклікамі да Лукашэнкі і цытатамі з Канстытуцыі. Публікацыі пра яго адразу з’яўляюцца у большасці СМІ, а інтэрнаўты запісваюць яго ў лік галоўных змагароў з гарадскімі ўладамі.

У 2012 годзе нарэшце адкрываюць станцыю "Міхалова". Дом Васкабовічаў усё яшчэ стаіць. Насамрэч, ніякаму будаўніцтву ён і не перашкаджаў. Але сям’я ўсё адно павінна з’ехаць: на месцы іх катэджа плануецца будаўніцтва шматкватэрнага жылога комплексу.

У выніку суды Васкабовіч выйграў. Яму далі тры кватэры на тры сям’і: адну чатырохпакаёўку і дзве двушкі. Дом на Уманскай усё ж знеслі ў 2014 годзе. Аднак прэтэнзіі да ўлады ў Аляксея Міхайлавіча засталіся. І шмат.

"Грашовай кампенсацыі зямельных насаджэнняў і сельскагаспадарчых пабудоваў я так і не ўбачыў. Калі прыехалі руйнаваць дом, я сказаў, каб склалі акт на маёмасць, якую знішчаюць. Мне адмовілі і прыгразілі міліцыяй. Я сказаў: выклікайце! — распавядае Васкабовіч. — Міліцыянты прыехалі, я патлумачыў ім, што адбываецца. Яны павезлі мяне ў аддзяленне, нібыта пісаць заяву. А насамрэч закінулі ў "абяз’яннік" і пратрымалі там да ранку. За гэты час дом зламалі".

Пры гэтым не толькі Васкабовіч незадаволены тым, як паводзілі сябе ўлады. Адна з яго суседак прасіла за свой дом, плошчай 76 м2, двухпакаёвую кватэру. Яе ўгаварылі выехаць у аднушку і паабяцалі грашовую кампенсацыю. Тых грошай яна чакае і па сённяшні дзень.

Сваю кампенсацыю Васкабовіч цвёрда вырашыў атрымаць. Ён упэўнены, што стаў ахвярай той самай карупцыі, з якой зараз вядзецца паказальная барацьба.

Ён усё адно спадзяецца на справядлівасць і піша ва ўсе ведамствы — ад КДБ да Следчага камітэта. А свае лісты падпісвае так: "Абкрадзены чынушамі А.Васкабовіч".
-30%
-15%
-30%
-50%
-10%
-30%
-20%
-20%
-20%
-50%
-10%
0072916
реклама