• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Офтоп
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  • ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Деньги


Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра распарадзіўся прыпыніць прыватызацыю і продаж жылля ў Слуцкім раёне. Гэта датычыцца менавіта тых дамоў, што пабудаваны ў аграгарадках за дзяржаўныя сродкі па праграме адраджэння і развіцця сяла, ці, як іх празвалі ў народзе, "прэзідэнцкіх" домікаў.

Да такога рашэння кіраўніка вобласці падштурхнулі канкрэтныя факты, што выявіліся падчас выязнога прыёму грамадзян у Слуцкім раёне.

У прыватнасці, да Сямёна Шапіры звярнулася Надзея Абушэнка. Яе сын працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве "Казловічы-Агра" бухгалтарам. Спецыялісту выдзелілі дом, куды пераехалі і маці з бацькам. Пасля звальнення сына іх папрасілі вызваліць памяшканне, бо кіраўнік гаспадаркі не дае дазвол на заключэнне дагавора найму. Жанчына ж хоча застацца ў доме. Яна матывавала сваю просьбу тым, што працуе ў сельскагаспадарчай навучальнай установе, якая рыхтуе кадры для аграпрамысловага комплексу. Надзея Леанідаўна прасіла пасадзейнічаць у вырашэнні пытання: яна нават гатова перайсці на працу па сваёй спецыяльнасці ў гаспадарку.

Не назіральныя саветы гаспадарак распараджаюцца дзяржаўнай маёмасцю і прымаюць рашэнне: каму дазволіць выкупіць дом, а каму не. Апошняе слова павінна быць за кіраўніком сельгаспрадпрыемства, які адказвае за ўсе аспекты жыццядзейнасці на даручаным ім участку.

Андрэй Скрундзік — механізатар таго ж таварыства "Казловічы-Агра". За прыватызацыю дома (агульнай плошчай крыху больш за 60 квадратных метраў) яму трэба заплаціць 140 млн рублёў. Здавалася б, па сённяшніх цэнах грошы невялікія. Але ён патрабуе ў гаспадаркі льготы на пакупку жылля. Па словах Андрэя Іванавіча, непадалёку знаходзіцца значна лепшы па спажывецкіх якасцях і большы па памерах дом, які ацанілі практычна ў такую ж суму.

Слуцкі племптушказавод адмаўляе ў прыватызацыі службовай кватэры Марыі Анісімавай. На пытанне: "Навошта вам прыватызаваць жыллё? Жывіце спакойна, вас ніхто адтуль не выганяе", у Марыі Цімафееўны знайшоўся адказ: "Хачу пакінуць дзецям".

Хоча пакінуць свой дом унуку і Рыта Смірнова, якая працавала ў гэтай жа арганізацыі разам з мужам і сынам. Сям’я пераехала сюды з Мурманска ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Спачатку здымалі кватэру. Затым кіраўніцтва прадпрыемства дапамагло вырашыць жыллёвае пытанне: узяло крэдыт на пакупку жылля ў памеры 5 млн рублёў. Акрамя таго, як сцвярджае Рыта Сцяпанаўна, яна даплаціла яшчэ і свае 2 млн рублёў, каб набыць жылплошчу. Давялося шмат папрацаваць ды патраціцца матэрыяльна, каб давесці яе да ладу. "Чаму мне не дазваляюць выкупіць дом, калі ў яго ўкладзена трэць асабістых сродкаў?" — не разумее жанчына.

Ёй растлумачылі: калі прадпрыемства ўзяло крэдыт на набыццё дома для сваіх работнікаў, то яно па заканадаўстве абавязана было паставіць яго на свой баланс. А што тычыцца вуснай дамоўленасці з былым уласнікам завода, то яе да справы не падшыеш. Гэта проста словы. Заяўніцы параілі звярнуцца ў суд.

Механізатар Аляксандр Леванкоў прыйшоў на прыём з жонкай. Яны пераехалі ў ААТ "Вясейскі Пакроў" з суседняга раёна, ім далі жыллё. "Нам абяцалі дазволіць выкупіць дом пасля пяці гадоў працы. Затым змянілі рашэнне — толькі праз 10 гадоў", — паскардзіліся сужэнцы. Па словах старшыні адкрытага акцыянернага таварыства Людмілы Савановіч , яны адпрацавалі ў гаспадарцы толькі 8 гадоў і пакуль што не маюць права на прыватызацыю жылля. Аднак сямейная пара спасылалася на тое, што многія на іх вуліцы прыватызавалі жыллё, прадалі яго і звольніліся. Так сцвярджалі і іншыя наведнікі.

Гэтыя дамы будаваліся не дзеля нейкай прыхамаці, а для таго, каб вырашыць кадравую праблему на вёсцы, прыцягнуць спецыялістаў. Не толькі механізатараў, даярак, заатэхнікаў, ветурачоў, аграномаў, але і медыкаў, культработнікаў, настаўнікаў. Такое добраўпарадкаванае жыллё, можна сказаць, абыходзіцца людзям амаль бясплатна. Крэдыты, узятыя ў банках на іх будаўніцтва, сельгаспрадпрыемствы пагашаюць са сваіх даходаў. Жыльцы ж уносяць толькі невялікую плату за камунальныя паслугі. Ды многіх такі стан рэчаў не задавальняе — яны хочуць быць уласнікамі незалежна ад таго, колькі адпрацавалі ў гаспадарцы. Імкненне быць гаспадаром свайго дома, бясспрэчна, добрае. Але ж, як паказвае практыка, пасля прыватызацыі некаторыя забываюць пра гэта. Прадаюць дамы ўтрая даражэй, чым выкупілі, і ўцякаюць хто куды: нехта ў горад, а хтосьці ў іншы аграгарадок, каб атрымаць яшчэ адзін катэдж і, магчыма, праз пэўны час зноў прадаць. А тым часам усё менш становіцца свабоднага жылля для маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць на іх месца па размеркаванні. А будаўніцтва аднаго новага дома сёння абыходзіцца гаспадарцы больш як у мільярд рублёў.

Як заўважыў Сямён Шапіра, такіх пытанняў не ўзнікае ў аддаленых раёнах, тых жа Старых Дарогах, Крупках. Звычайна павышаны ажыятаж на выкуп толькі ў прамысловых гарадах — такіх як Слуцк. Гэта і зразумела, тут рыначны кошт зямлі, нерухомасці значна вышэйшы. Можна добра зарабіць на розніцы паміж цаной прыватызацыі і магчымага продажу.

— З гэтага моманту выкупляць жыллё ў аграгарадках можна будзе толькі з маёй асабістай згоды. І толькі за асаблівыя заслугі — людзям, якія адпрацавалі ў гаспадарках 40 гадоў. Недапушчальна разбазарваць яго сябрам ці знаёмым, — падкрэсліў Сямён Шапіра.

Ад старшыні ААТ "Казловічы-Агра" ён запатрабаваў падаць яму звесткі: колькі дамоў прададзена, каму і па якой цане. Сямён Шапіра нагадаў таксама, што не назіральныя саветы гаспадарак распараджаюцца дзяржаўнай маёмасцю і прымаюць рашэнне: каму дазволіць выкупіць дом, а каму не. Апошняе слова павінна быць за кіраўніком сельгаспрадпрыемства, які адказвае за ўсе аспекты жыццядзейнасці на даручаным ім участку. Раздаваць дзяржаўную маёмасць амаль бясплатна — недазвольная раскоша.

Дадам, што некаторыя заяўнікі імкнуцца прыватызаваць жылплошчу, бо баяцца, што ў выпадку непрадбачаных абставін — смерці, хваробы наймальніка жылля — іх проста выкінуць на вуліцу. Гэтыя страхі развеяў старшыня Мінаблвыканкама. "Гарантую, што ніхто вас не выселіць з дома, жывіце спакойна, працуйце", — сказаў ён.
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-20%
-20%
-22%
-60%
-10%
-25%
-14%
-40%
-10%
-15%
0057866