• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Офтоп
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  • ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Деньги


Ягор Марціновіч,

Цана на элітнае жыллё ў Мінску няўхільна расце. Два гады таму катэджы каштавалі не больш за $2 мільёны. Цяпер жа максімальная цана сягае $2,6 мільёна. Па традыцыі нагадаем, што беларусу з сярэднім заробкам, які сумленна сплачвае падаткі, на такі дом давядзецца працаваць больш за 430 гадоў. Але зразумела, што гэта жыллё не для звычайных беларусаў.
 
1. $2,6 мільёна — суцэльная пазалота
 



 
За максімальную цану гаспадары прадаюць шыкоўна абстаўлены катэдж у Калодзішчах, гэта каля 10 км ад Мінска. Чатырохузроўневы цагляны дом агульнай плошчай 1200 м2 быў пабудаваны 15 гадоў таму. Рамонт у ім свежы, але ад колькасці залацістых колераў у інтэр’еры аж мільгае ў вачах. Пяць спален, пяць санвузлоў, лазня, басейн і два гаражы — прапанова можа захапіць заезджага багатыра, але беларускія мільянеры ўжо маюць сваё жыллё, зробленае на свой густ.
 
2. $2,2 мільёна — і голыя сцены



 
 
Дом на вуліцы Пастаўскай каля Цнянкі летась быў самым дарагім катэджам краіны, выстаўленым на продаж. Сёлета там усё тыя ж голыя сценкі (хата без рамонту) і ўсё тыя ж $2,2 мільёна за 767 м2… Купцоў дагэтуль няма, але цана не зніжаецца ні на долар.
Сярод пераваг — першая берагавая лінія Цнянскага вадасховішча і лес непадалёк. Але перспектыва доўгага рамонту ўсё адно адштурхоўвае.
 
3. $2,2 мільёна — былая амбасада Індыі
 



 
 
 
Любімыя кліенты прадаўцоў элітнай нерухомасці — дыпламаты, найлепш — азіяцкія. Яны гатовыя плаціць любыя грошы, прычым заўсёды ў тэрмін. Знайсці такіх выгадных арандатараў складана.
 
Вось ужо некалькі месяцаў на продаж выстаўлены катэдж у Сельгаспасёлку, каля вуліцы Багдановіча, які займала індыйская амбасада. Дом агульнай плошчай 787 м2 мае шэраг адметнасцяў. Па-першае, гэта ліфт, які рухаецца паміж усімі чатырма ўзроўнямі. Па-другое, гэта наладжаная сістэма бяспекі, якая засталася пасля дыпламатаў.
Цікава, што адзін з суседніх дамоў таксама прадаецца і таксама задорага — $2 мільёны.
 
4. $2 мільёны — рэзідэнцыя ў Раўбічах







 
Раўбічы, 15 км ад Мінска — а цана ўсё адно не падае ніжэй за два мільёны долараў. Катэдж у "спартыўнай" вёсцы мае агульную плошчу 595 м2. Выдатная загарадная рэзідэнцыя — 4 спальні, 3 санвузлы, гараж, більярдная і, вядома ж, басейн. А для дзяцей — парк з вялікімі дрэвамі.
 
5. $2 мільёны — з відам на задні двор "Арэны-сіці"
 






 
 
Гэты катэдж на вуліцы Крупецкай прадаўцы ўжо гатовыя аддаць танней за пачатковую цану, якая складала $2,15 мільёна. Вокны дома выходзяць на задні двор гандлёвага цэнтра "Арэна-сіці", але месца ўсё адно лічыцца прэстыжным — Дразды ёсць Дразды. Агульная плошча дома складае ўсяго 284 м2. Прадаўцы кампенсуюць яе дызайнерскім рамонтам у цёмных танах і вулічным басейнам з падагрэвам.
 
* * *
 
Стабільнасць прапановы і цаны

Некаторыя катэджы прадаюцца ўжо трэці год. Напрыклад, за двухпавярховік на Вайсковым завулку (каля плошчы Перамогі) па-ранейшаму просяць каля $2 мільёнаў, і ўсё марна.
 
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-20%
-10%
-20%
-20%