• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Офтоп
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  • ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Деньги


Сяргей Куркач,

Нагадаем, што сёлета ў пачатку сезона на рынку загараднай нерухомасцi адбылося традыцыйнае вясновае ажыўленне. Тады колькасць прапаноў садовых домiкаў павялiчылася прыкладна ў 2 разы. У канцы мая—пачатку чэрвеня прадаўцы яшчэ больш ажывiлiся i пачалi актыўна выстаўляць на продаж свае танныя аб’екты. Гэта прывяло да перанасычэння рынку. Летам i восенню ён працягваў папаўняцца ўсё новымi i новымi будынкамi, распавядае начальнiк аддзела "Дамы, дачы, катэджы" ўпраўлення продажаў другаснага рынку жылля агенцтва "Твая сталiца" Алена Акулiч.

Слабенькiя дачы — не ў фаворы

Сярод тых, хто жадаў прадаць дачу, былi людзi, якiя змаглi павысiць свой жыццёвы статус, i танныя домiкi iх ужо не цiкавiлi. Аднак асноўную масу прадаўцоў падштурхнуў распачаты летам бурны рост цэн на мiнскiя кватэры. У той час з’яўлялася ўсё больш i больш людзей, у якiх узнiкала жаданне купiць кватэру. Iм патрэбны былi свабодныя грошы. Таму i так "раздзьмуты" да гэтага часу рынак стаў перанасычаны таннымi, да 10 тысяч долараў, дамамi, якiя размешчаны на адлегласцi ад Мiнска ў радыусе 50-100 кiламетраў. Пералiк падобнай прапановы мог лiтаральна "лопнуць". Цяпер асобныя агенцтвы нерухомасцi вымушаны не браць такiя аб’екты на продаж.
 
А вось рэальны попыт на садовыя домiкi ўвогуле амаль знiк. Частка людзей, якiя мелi намер раней купiць "дачу", аддала перавагу звычайным домiкам — няхай нават без выгод, але ў якiх можна жыць пастаянна. Ад’ехаўшы ад Мiнска далей на 20 кiламетраў, за тыя ж грошы можна было купiць дом плошчай каля 70 "квадратаў, з печкаю i ўчасткам у 20 сотак. У людзей памянялiся каштоўнасцi, i "дачы" засталiся незапатрабаванымi. Праўда, гэта не тычыцца будынкаў бiзнес- i камфорт-класа, якiя запатрабаваны на рынку заўсёды.
 
Яшчэ вясной спецыялiсты казалi пра тое, што iмклiвы рост кошту кватэр немiнуча закране i загарадны рынак, i цэны пачнуць расцi. Але гэтага не адбылося: сёлета не выраслi цэны нават на дамы паблiзу ад Мiнска. Цяпер цэны на дамы застаюцца на мiнiмальным узроўнi. Часам клiент не можа прадаць дом агульнай плошчай 250 квадратных метраў з усiмi выгодамi ў Хацежыне нават за 165 тысяч долараў. А гэта прыкладна цана чатырохпакаёвай кватэры ў Мiнску, плошча якой у любым выпадку не будзе дасягаць 250 "квадратаў". Разам з тым, сёння эксперты асцерагаюцца, што плаўнае знiжэнне цэн на мiнскiя кватэры можа закрануць i рынак загараднага жылля. Тады сiтуацыя на гэтым рынку яшчэ больш пагоршыцца.
 
З iншага боку, сёння складана знайсцi добры i танны дом плошчай 100-150 кв.м. Таму добрыя дамы эканом-класа могуць дыктаваць цэны на рынку i ў блiжэйшай перспектыве.
 
А вось цэны на садовыя домiкi, з прычыны празмернасцi прапановы, упалi i будуць знiжацца далей, упэўнены спецыялiсты. На iх думку, цяпер шматлiкiя прадаўцы робяць вялiкую памылку, калi прытрымлiваюць продаж сваiх дач да вясны.
Зразумела, што вясной пакупнiцкi попыт вырасце прыкладна на 20%. Але прадаўцы таксама актывiзуюцца. Iх стане прыкладна ў тры разы больш. Што ў гэтым выпадку можна параiць патэнцыяльным прадаўцам? Алена Акулiч адзначае, што попыт на загарадную нерухомасць захоўваецца на пэўным узроўнi. Падобныя аб’екты як прадавалiся, так i прадаюцца. Iншая справа, што рэалiзоўваць iх становiцца ўсё складаней. Сёння прадаюцца цi танныя аб’екты, цi сапраўды якасныя. Але такiя варыянты на рынку цяпер "вымываюцца".
 

Праблемныя ўчасткi прадаюць за бесцань

Цяпер на зямельным рынку назiраецца парадокс, калi цэны на ўчасткi "з-пад малатка" павялiчылiся, а на "другасным рынку" яны падаюць.
 
Вядома, што пераацэнка зямель у Мiнску i Мiнскiм раёне прывяла да павелiчэння кадастравага кошту зямельных участкаў. Менавiта ён пакладзены ў аснову вызначэння пачатковых цэн на ўчасткi, якiя прапануюцца на аўкцыёнах. Але гэта не перашкаджае пакупнiкам таргавацца практычна па кожным лоце. З таргоў "сыходзяць" участкi ў новых масiвах, без камунiкацый. Тут у пакупнiкоў ёсць надзея на тое, што мясцовыя ўлады з часам вырашаць гэту праблему i ў вёсках i пасёлках з’явiцца добрая iнфраструктура, у тым лiку электрычнасць, вада i газ.
 
Што да ўчасткаў на другасным рынку жылля, то цяпер назiраецца новая тэндэнцыя, калi ў агенцтвы нерухомасцi звяртаецца ўсё больш прадаўцоў, над якiмi навiсла пагроза канфiскацыi зямельных участкаў за нясвоечасовае iх засваенне. Такiм уладальнiкам нiчога не застаецца рабiць, як прадаваць зямельныя ўчасткi па дэмпiнгавых цэнах. Тое, што прапаноўвалася раней за 20 тысяч, зараз аддаецца за 5-7 тысяч долараў. Аднак трэба яшчэ добра пастарацца, каб адшукаць пакупнiка на ўчастак i каб той змог на працягу месяца прыступiць да будаўнiцтва. Праблема ў тым, што тэрмiн, адведзены на ўвядзенне дома ў эксплуатацыю, хутка скончыцца. Таму цэны на такiя ўчасткi i знiжаюцца. Зразумела, што ў добраўпарадкаваных населеных пунктах няма сапраўды масавага продажу праблемных участкаў. Гэта больш тычыцца аддаленых i неперспектыўных месцаў.
 
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-20%
-20%
-20%
-15%
-50%
-35%
-10%
-20%
-48%
20170622