• ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Деньги


На сайце Астравецкага райвыканкаму прапануюць набыць 30 зямельных участкаў, 5 з іх — у Астраўцы.

"Свабодных участкаў у Астраўцы няма, усё разабралі, проста інфармацыя на сайце абнаўляецца раз на месяц", — пра гэта паведамілі ў землеўпарадкавальнай службе Астравецкага райвыканкаму і прапанавалі набыць участак ці дом у вёсцы ў Астравецкім раёне.

Каб зрабіць гэта, трэба звярнуцца ў адпаведны сельскі выканаўчы камітэт, асабіста падаць пісьмовую заяву, прадставіць копію пашпарта і даведкі пра склад сям’і.

"Цэны на зямельныя ўчасткі нармальныя, цалкам даступныя для працоўнага чалавека. Вядома, у Астраўцы будзе даражэй, а ў сельскай мясцовасьці — цалкам даступная цана. Зямельны ўчастак 0,2 га каштуе ў межах 500 долараў",
— кажа старшыня Гудагайскага сельскага савету Марыя Безьляповіч.

На сайце kvartiradom.by выстаўленыя на продаж 5 зямельных участкаў з дамамі ў Астравецкім раёне. Праўда, тут цэны зусім іншыя: ад 6,8 да 55 тысяч долараў.

Уладкавацца працаваць на Астравецкую АЭС пакуль нельга.

"Мяркуецца, што будоўля яе завершыцца ў 2018 годзе, бліжэй да гэтага часу і будзе фармавацца кадравы склад. Пакуль на АЭС працуюць толькі будаўнічыя арганізацыі, напрыклад, зь Берасьця і Гомеля, —
патлумачылі ў землеўпарадкавальнай службе Астравецкага райвыканкаму. — Наконт экалягічнай сытуацыі нічога ня ведаем канкрэтнага, але кажуць, што ўсё будзе добра".

Беларусь будуе на сваёй тэрыторыі АЭС з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тысячы МВт. Генеральны праектант і падрадчык — аб’яднаная кампанія ААТ "НИАЭП" — ЗАТ "Атомстройэкспорт".
Нужные услуги в нужный момент
-30%
-50%
-20%
-40%
-30%
-10%
-20%
-50%
-20%