• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Офтоп
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  • ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Экспертиза


Арцём Гарбацэвіч,

Фота: Аляксандр Трыпуцька
Фота: Аляксандр Трыпуцька
У рэдакцыю са сваім болем звярнулася сталая жанчына: гарвыканкам канфіскаваў у яе сына-інваліда зямлю, на якой быў іх вялікі сад. І хаця некалі гэты ўчастак афармляўся ў "пажыццёвае" карыстанне, праз змену законаў улады высеклі не толькі тое, што некалі было напісана пяром, а яшчэ і некалькі дзясяткаў дрэваў, піша Intex-press.

Супольная гісторыя сям'і Цупрык і кавалка зямлі на сучаснай вуліцы Гаевай пачалася каля стагоддзя таму, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы, а дзед Вольгі Іванаўны набыў гэты надзел у тагачасных уладаў за 500 пудоў жыта. Потым край захапілі камуністы і сагналі ўсіх у калгасы – з уласнасцю на зямлю прыйшлося развітацца аж да развалу Саюза, калі бацькі Вольгі Іванаўны Шут здолелі вярнуць сабе родныя дзесяць сотак з пазнакаю "ў пажыццёвае карыстанне". Пасля смерці бацькоў частка надзелу адышла да сына Вольгі Іванаўны, які з дзяцінства не можа хадзіць, таму за ўчасткам даглядала 72-гадовая маці.


Будуйце зімою

Пагроза зноў страціць зямлю паўстала перад сям'ёю Вольгі Іванаўны зімою мінулага года - гарвыканкам паведаміў яе сыну, што праз парушэнне ўмоваў карыстання зямлёю яе будуць канфіскаваць.

- На надзеле мы павінны былі пабудаваць хату, - расказвае падрабязнасці жанчына, - заклалі фундамент, паставілі часовае збудаванне - "времянку", але самога будынка не было: эканамічны крызіс і смерць мужа адбіліся на фінансах.

Згодна з 60 і 62 артыкуламі Зямельнага кодэкса, дзяржава сапраўды можа адбіраць зямлю, калі на той нічога не пабудавана – таму чыноўнікі фармальна кіраваліся законам. Аднак, як запэўнівае Вольга Іванаўна, ёй з сынам адмыслова не пакінулі нават шанца на барацьбу за ўласнасць.

- Калі мы абскардзілі рашэнне гарвыканкама, чыноўнікі далі нам тыдзень для пачатку будаўніцтва, -
абурана сцвярджае жанчына, - але гэтая пастанова дайшла да нас толькі праз некалькі дзён пасля прыняцця, ды яшчэ ў самым пачатку студзеня - снегу па пояс! Як жа зімою пачаць будаваць?

Пасля дзіўнага рашэння аб пачатку будаўніцтва жанчына хадзіла на прыём да тагачаснага мэра – хацела дамовіцца аб пераафармленні зямлі ў арэндную. Але ёй адмовілі.

- Я прыйшла і кажу: "Давайце проста перааформім паперы, каб мы маглі ўчасткам карыстацца як садам". Камісія сабралася, чыноўнікі паміж сабою шушукаюцца. Адзін у другога пытае: "Яна плаціць за карыстанне зямлёю будзе?". І адказ: "Не, з інвалідаў грошай не бяруць". Верагодна, таму і адмовілі! - робіць выснову Вольга Іванаўна.

Узамен адабранага надзела інваліду для гаспадарчых мэтаў прапанавалі іншы – з пустой зямлёю і далёка ад хаты. Але нават далечыня так не палохала сям'ю, як страта сада.


Яблыневая трагедыя

На канфіскаванай зямлі раслі дрэвы, якія ў літаральным сэнсе кармілі сям'ю з трох чалавек: састарэлую маці, сына-інваліда і дачку, якая яго даглядае. Сукупны прыбытак на траіх – каля пяці мільёнаў у месяц.

- Мы з садочку і яблыкі мелі, і арэхі, і чарэшню, - з сумам узгадвае Вольга Іванаўна, - а маліна якая велічэзная была! Нас садочак карміў усю зіму - закаткі, кампоты рабілі. А лішкі прадавалі - якая-ніякая, а ўсё ж капейка ў сямейны бюджэт! Памятаю, як яшчэ разам з бацькам гэтыя дрэвы саджалі!

Жанчына спадзявалася, што пасля канфіскацыі ўчастка дрэвы пакінуць. Але за пару тыдняў да збору ўраджаю сад вынішчылі. За адзін дзень знік жывы плот з васьмі яблынь, пасадкі чорнай парэчкі і маліны, чатыры вішні і чарэшня. Чым была выклікана такая тэрміновасць, жанчыне ніхто не патлумачыў, аб ніякіх кампенсацыях за знішчаную ўласнасць размовы таксама не ішло – "канфіскаванае, значыць, ужо не ваша, хоць вы і садзілі", тлумачылі жанчыне чыноўнікі.

- Я прыязджаю неяк на ўчастак, а тут жанчыны ў працоўнай форме клубніку выбіраюць! - сумна ўзгадвае жанчына. - У рот сабе кладуць ды яшчэ смакуюць: "Ммм, якая смачная".

Разам з гэтым рабочыя разабралі і плот, таму гэты ўчастак зямлі на некаторы час стаў месцам папоек мясцовай "інтэлігенцыі" - амаль кожны вечар тут збіраліся кампаніі, якія пакідалі пасля сябе пустыя бутэлькі.

- Мне ж не шкада маіх яблык, калі іх хтосьці яшчэ будзе есці, - шчыра кажа жанчына, - тут універсітэт побач - хай бы студэнты хадзілі ды елі. Але мяне ніхто не слухаў, а высветліць, хто аддаў загад на знішчэнне сада, мне так і не ўдалося.

У пошуку праўды Вольга Іванаўна пайшла да мэра горада Юрыя Грамакоўскага - той некалі вучыўся ў школе, дзе яна працавала настаўніцай.

- Юрый Анатольевіч мяне пазнаў, у кабінет запрасіў, - кажа жанчына, - сабраў тых, хто за зямлю адказвае. І што вы думаеце? Мне прапанавалі ўзяць наш былы ўчастак пад "агародніцтва". А навошта ён мне цяпер, калі там усё знішчана?

Жанчына не разумее, навошта секчы з пляча, калі на больш высокім узроўні высвятляецца, што праблему можна было вырашыць да таго, як па зямлі паездзілі грэйдары.

- Зямлю гэтую мы, вядома, браць ужо не сталі - навошта яна нам без сада? - распавядае Вольга Іванаўна. - А потым чыноўнікі сталі разбірацца з нашай праблемай і раптам высветлілі, што надзел майго брата, які побач, перавышае норму на чалавека. Таму частку яго былой зямлі мы зараз і арандуем.


Эпілог

Лёс Вольгі Іванаўны нельга назваць простым - скончыўшы МДУ, яна абралася шлюбам з фізікам-ядзершчыкам і працяглы час жыла ў закрытым ваенным гарадку. Потым на працы яе абранніка здарылася трагедыя - узарваўся міні-рэактар, мужчына атрымаў вялікую дозу радыяцыі. Праз аварыю ён пачаў крытыкаваць існыя сістэмы АЭС, за што яго звольнілі са старой працы і працяглы час не бралі на новую. Тады сям'я вярнулася ў Баранавічы, а праз пэўны час муж памёр - жанчына засталася з дзецьмі. Цяпер, каб пракарміць недзеяздольнага сына, Вольга Іванаўна вымушана разносіць карэспандэнцыю - па некалькі тысяч адрасоў у дзень. Ад старасці і хранічных хвароб пальцы перасталі згінацца. Што будзе з сынам, калі яе не стане?..

Чаму мы напісалі аб гэтай гісторыі? Таму, што жыцце Вольгі Іванаўны – поўнае адлюстраванне гісторыі нашай радзімы з яе рэпрэсіямі і рэбілітаваннямі, рабаваннем і вяртаннем зямлі, прыніжэннем і ўзвышэннем чалавечай годнасці. І калі мы ўжо пачнем жыць проста па-чалавечы, і ці пачнем наогул, аднаму Богу вядома.

Чытайце таксама:

Барановичские байкерши: "Женщина и мотоцикл – вещи вполне совместимые"
Как живут беженцы из Украины в Барановичах
Барановичский школьник снимает фильм о деревне Добрый Бор, где вырос его отец
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-20%
-20%
-20%
-50%
-35%
-20%
-50%
-43%
20170724