Новости
От застройщика
Строительство
Аренда
Деньги
Интерьер, дизайн, ремонт
Офтоп
Сервисы
Каталог компаний
Кредиты на жильё
Вопрос-ответ
Форумы
реклама
реклама

Экспертиза


Зра­біць ана­ліз сі­ту­а­цыі ў жыл­лё­вай сфе­ры ста­лі­цы ка­рэс­пан­дэн­ту "Звяз­ды" да­па­ма­гае наш па­ста­ян­ны экс­перт — кі­раў­нік агенц­тва "БелЦТН", стар­шы­ня ра­ды Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі "Не­ру­хо­масць" Мі­ка­лай Пра­ста­лу­паў.
 

Жыл­лё на лю­бы густ

Спа­дар Пра­ста­лу­паў ад­зна­чае, што ўжо ча­ты­ры ме­ся­цы на рын­ку на­зі­ра­ец­ца па­ста­ян­нае па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці пра­па­ноў па ўсіх ві­дах ква­тэр. Так зда­ры­ла­ся, што сён­ня пра­па­но­ва пе­ра­вы­шае рэ­аль­ны по­пыт у не­каль­кі ра­зоў.

Па­доб­нае раз­віц­цё па­дзей тлу­ма­чыц­ца да­лей­шай ак­ты­ві­за­цы­яй ме­на­ві­та пра­даў­цоў. Ця­пер у ста­ліч­ных ка­та­ло­гах па про­да­жы жыл­ля на­ліч­ва­ец­ца ўжо больш як 8800 ква­тэр (плюс 500 па­мяш­кан­няў за мі­ну­лы ме­сяц). Та­кой вя­лі­кай коль­кас­ці пра­па­но­вы не бы­ло ў Мін­ску на пра­ця­гу апош­ніх 6–7 га­доў. Так, ле­там яна ста­бі­лі­зу­ец­ца, ад­нак патэн­цы­яль­ных па­куп­ні­коў ста­не зу­сім ма­ла.
 
А вы­бар сён­ня са­праў­ды вя­лі­кі. Пры­клад­на тры чвэр­ці жыл­ля, якое пра­па­ну­ец­ца на про­даж, ад­но­сіц­ца да сег­мен­ту ад­на- і двух­па­ка­ё­вых ква­тэр, дзе до­ля бюд­жэт­ных па­мяш­кан­няў ся­рэд­няй якас­ці скла­дае ка­ля 10%.
 

Сот­ня бюд­жэт­ных ад­на­па­ка­ё­вак

За апош­нія два тыд­ні на рын­ку з’я­ві­лі­ся ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры кош­там і да 50 ты­сяч до­ла­раў. У сег­мен­це па­добнай пра­па­но­вы іс­нуе ка­ля 10 ма­лень­кіх "хру­шчо­вак".

А вось пра­па­но­ва стан­дарт­ных ад­на­па­ка­ё­вак кош­там ад 50 да 60 ты­сяч до­ла­раў (бюд­жэт­ны ва­ры­янт) па­вя­лі­чы­ла­ся амаль на тра­ці­ну — коль­касць іх да­ся­гае ўжо 100–120 ва­ры­ян­таў.

Кры­ху леп­шыя па якас­ці ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры пра­па­ну­юц­ца па­куп­ні­кам па цэн­ні­ку ад 60 да 75 ты­сяч до­ла­раў. Ме­на­ві­та ў гэ­тым цэ­на­вым дыя­па­зо­не іс­нуе ця­пер са­мая ма­са­вая до­ля ад­на­па­ка­ё­ва­га жыл­ля на про­даж (да 300 ва­ры­ян­таў).
 
Ся­рэд­ні кошт квад­рат­на­га мет­ра бюд­жэт­на­га жыл­ля не­вя­лі­кіх пло­шчаў скла­дае ў рэ­аль­ных здзел­ках ад 1510 да 1600 до­ла­раў. А вось пры про­да­жы больш якас­ных ад­на­па­ка­ё­вак "стаў­ка" та­ко­га "квад­ра­та" агуль­най пло­шчы бу­дзе да­ся­гаць да 1700 до­ла­раў.
 

З‘я­ві­лі­ся двух­па­ка­ёў­кі і да 65 ты­сяч до­ла­раў

У гэ­тым сег­мен­це жыл­ля су­стра­ка­юц­ца зу­сім "сла­бень­кія" ква­тэ­ры кош­там ужо ад 56 да 65 ты­сяч до­ла­раў. Сён­ня гэ­та не толь­кі ма­ла­ся­мей­кі ў двух-трох- ці ча­ты­рох­па­вяр­хо­вых да­мах, але і ма­лень­кія "хру­шчоў­кі" ў ста­рых пя­ці­па­вяр­хо­ві­ках. Пра­па­но­ва па­доб­на­га жыл­ля толь­кі за ме­сяц па­вя­лі­чы­ла­ся амаль у два ра­зы і скла­дае ця­пер ка­ля 30 ва­ры­ян­таў.

Зра­зу­ме­ла, што та­кое жыл­лё "па­да­ба­ец­ца" да­лё­ка не ўсім. Устой­лі­вы по­пыт па­чы­на­ец­ца на стан­дарт­ныя двух­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры, цэн­нік на якія ва­га­ец­ца ад 65 да 75 ты­сяч до­ла­раў. Пра­па­но­ва на рын­ку ква­тэр па та­кім кош­це да­ся­гае ця­пер больш за 100 ва­ры­ян­таў.

Да­во­лі вя­лі­кая коль­касць двух­па­ка­ё­вых ква­тэр пра­да­ец­ца па кош­це да 85 ты­сяч до­ла­раў. Ці­ка­васць да па­доб­на­га жыл­ля іс­нуе, ад­нак на прак­ты­цы на­бы­ва­юць яго вель­мі рэд­ка.
 
Спе­цы­я­ліс­ты агенц­тваў не­ру­хо­мас­ці ад­зна­ча­юць, што сён­ня двух­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра ад­шу­кае са­бе но­ва­га гас­па­да­ра толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі кошт квад­рат­на­га мет­ра гэ­та­га жыл­ля бу­дзе ў ме­жах ад 1500 да 1600 до­ла­раў.
 
Іс­тот­на гэ­ты­мі дня­мі па­вя­лі­чыў­ся вы­бар са­праў­ды якас­ных і пра­стор­ных двух­па­ка­ё­вых ква­тэр па­леп­ша­най пла­ніроў­кі. Са­мая рас­паў­сю­джа­ная ца­на на па­доб­нае жыл­лё сён­ня скла­дае ад 85 да 100 ты­сяч до­ла­раў. Па та­кім цэнні­ку жыл­лё­вая не­ру­хо­масць ця­пер уво­гу­ле не на­бы­ва­ец­ца. У лю­дзей ад­сут­ні­чае маг­чы­масць браць у бан­каў тан­ныя крэ­ды­ты, та­му і знік­лі па­куп­ні­кі да­ра­гой ма­ё­мас­ці.
 
Са­мы ма­лы цэн­нік на трох­па­ка­ё­выя па­мяш­кан­ні за­ста­ец­ца на ўзроў­ні ад 75 да 85 ты­сяч до­ла­раў. Па та­кім кош­це пра­па­ну­юц­ца ква­тэ­ры агуль­най пло­шчай ад 50 да 56 квад­рат­ных мет­раў. Ад­нак та­кіх тан­ных ва­ры­ян­таў ця­пер на рын­ку за­ста­ло­ся толь­кі не больш за 20–25.

Стан­дарт­ныя трох­па­ка­ёў­кі агуль­най пло­шчай да 70 "квад­ра­таў" каш­ту­юць да 93 ты­сяч до­ла­раў. Трох­па­ка­ёў­кі ў дзе­вя­ці­па­вяр­хо­вых да­мах спаль­ных ра­ё­наў ма­юць са­мы рас­паў­сю­джа­ны цэн­нік ад 90 да 110 ты­сяч до­ла­раў. У боль­шас­ці вы­пад­каў трох­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры ле­там куп­ля­юць толь­кі та­ды, ка­лі апош­нія пра­па­ну­юц­ца знач­на ні­жэй за рын­ка­вы кошт. Ад­нак па­доб­ныя зніж­кі на ўзроў­ні 5–10 ты­сяч до­ла­раў сён­ня ні­хто і не пра­па­нуе.
 
За­ўва­жу, што ме­на­ві­та ле­там гас­па­да­ры жыл­ля звы­чай­на ляг­чэй зга­джа­юц­ца на пэў­ныя зніж­кі. Праў­да, сё­ле­та кан­чат­ко­вы цэн­нік па­мян­ша­юць ужо не так іс­тот­на — ад 500 да 2000 до­ла­раў.
 

Лет­ніх змен не ча­ка­ец­ца

Іс­тот­ных змя­нен­няў у цэ­на­вым дыя­па­зо­не на дру­гас­ным рын­ку жыл­ля на блі­жэй­шыя ме­ся­цы Мі­ка­лай Пра­ста­лу­паў не ча­кае. Маг­чы­ма, што да трэ­цяй дэ­ка­ды жніў­ня ква­тэ­ры і са­праў­ды па­тан­не­юць, але па­доб­нае зні­жэн­не бу­дзе вы­ключ­на ў ме­жах 1%. І спра­ва тут не ў эка­но­мі­цы, а ў псі­ха­ло­гіі пра­даў­цоў.
 
Ця­пер атрым­лі­ва­ец­ца не зу­сім нар­маль­ная сі­ту­а­цыя, ка­лі па іс­ну­ю­чых цэ­нах па­куп­ні­кі жыл­лё на­бы­ваць не мо­гуць, ад­нак і ўлас­ні­кі тан­ней пра­да­ваць не жа­да­юць. Спе­цы­я­ліс­ты ця­пер ча­ка­юць ад чы­ноў­ні­каў но­вых све­жых ідэй, інакш ры­нак жыл­лё­вай не­ру­хо­мас­ці пач­не па­ці­ху "па­мі­раць". 
 

Другие новости