• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Офтоп
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  • ЦЕНА НА КВАРТИРЫ

Экспертиза


Валяр‘ян Шкленнік,

Фото с сайта pravo.ru
Фото с сайта pravo.ru
Ква­тэр­нае пы­тан­не не­здар­ма лі­чыц­ца ад­ным з са­мых на­ба­ле­лых. Та­му яшчэ ў са­вец­кія ча­сы ка­мусь­ці прый­шла ў га­ла­ву ідэя вы­ка­рыс­тоў­ваць жыл­лё ў якас­ці сты­му­лу пры ўлад­ка­ван­ні на ніз­ка­аплат­ныя ра­бо­ты. Тым са­мым за­бі­ва­лі­ся ад­ра­зу два зай­цы. І ва­кан­сія з не­вя­лі­кай зар­пла­тай за­кры­ва­ла­ся хут­чэй, і ча­ла­век не ста­яў у чар­зе дзе­сяць-пят­нац­цаць га­доў. А ка­лі ад­пра­ца­ваў дзе­сяць га­доў у гэ­тай уста­но­ве, то ўжо ні­хто не мае пра­ва ця­бе вы­се­ліць са служ­бо­вай ква­тэ­ры, бо так пра­пі­са­на ў за­ко­не. Ка­лі, вя­до­ма, гэ­тая ква­тэ­ра непе­ра­тво­рыц­ца рап­там у ка­ля­сач­ную.

Ра­зам з да­ве­ра­най асо­бай пен­сі­я­нер­кі Над­зеі Вол­ка­вай Але­най Рах­мань­ко, якая звяр­ну­ла­ся ў рэ­дак­цыю "Звяз­ды", за­хо­дзім у пад’­езд ты­по­ва­га ста­ліч­на­га па­нэль­на­га до­ма. Ува­гу тут жа пры­цяг­вае не­пры­выч­ны ну­мар ква­тэ­ры, з лі­та­рай "А". Ад­нак паш­то­вая скрын­ка на пер­шым па­вер­се і са­ма пла­ні­роў­ка па­мяш­кан­ня з ві­таль­няй, кух­няй і раз­дзель­ным са­ні­тар­ным вуз­лом ства­ра­юць ура­жан­не, што гэ­тая ква­тэ­ра ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ты­сяч са­бе па­доб­ных. Для поў­на­га су­па­дзен­ня не ха­пае хі­ба што ло­джыі, ды адзі­ны па­кой не­пры­выч­на ма­лень­кі — уся­го адзі­нац­цаць квад­рат­ных мет­раў.
 
— 11 кра­са­ві­ка 1984 го­да мя­не ўзя­лі на пра­цу ў мяс­цо­вы ЖЭС у якас­ці ра­бо­чай па комп­лекс­най пры­бор­цы і ўтры­ман­ні до­ма­ўла­дан­няў. Інакш ка­жу­чы, прос­тым двор­ні­кам. Атры­ма­ла я гэ­тую ква­тэр­ку як служ­бо­вае жыл­лё ў лю­тым 1990 го­да. Усё та­ды бы­ло як на­ле­жыць. Мне вы­да­лі ў рай­са­ве­це ор­дар, за­вя­лі аса­бо­вы ра­ху­нак, што­ме­сяц пры­сы­ла­юць кві­тан­цыю на апла­ту ка­му­наль­ных па­слуг, — га­во­рыць На­дзея Вол­ка­ва. — Пя­та­га кра­са­ві­ка 1997 го­да я зволь­ні­ла­ся ад­туль па ўлас­ным жа­дан­ні. Ад­нак праз год з ліш­нім зноў вяр­ну­ла­ся на пра­цу, а кан­чат­ко­ва зволь­ні­ла­ся шос­та­га каст­рыч­ні­ка 2004 го­да па па­гад­нен­ні ба­коў. Та­кім чы­нам, ад­пра­ца­ва­ла су­мар­на дзесь­ці ка­ля дзе­вят­нац­ца­ці га­доў.

Вакол адны загадкі

Гром нечакана прагрымеў летась. Праз 23 з паловай гады пасля засялення Надзеі Волкавай ЖРЭА нечакана падало на пенсіянерку ў суд. У іску камунальнікі патрабавалі высялення жанчыны з кватэры. Падстава— пенсіянерка, якая жыве ў кватэры, перашкаджае карыстацца ёй па прызначэнні — у якасці калясачнай.
 
Падчас судовага разбору выявілася адна вельмі цікавая акалічнасць. Аказалася, што памяшканне, у якім з 1990 года жыве Надзея Волкава, увогуле не зарэгістравана ў адзіным дзяржаўным рэестры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Звесткі ў дачыненні да названага памяшкання адсутнічаюць. Але, тым не менш, на кватэру заведзены асабовы рахунак, у якім чорным па белым пазначаны статус памяшкання: службовая кватэра. Падставай для засялення стаў ордар ад 19 лютага 1990 года. Паказаны ў ім нават метраж кватэры: 25 метраў агульнай плошчы і 11 — жылой. І нават штамп аб рэгістрацыі ў пашпарце сведчыць: жанчына жыве тут.
 
Пра гэта ж фактычна сведчыць наступная вытрымка з матывацыйнай часткі рашэння суда: "з пададзенай архіўнай выпіскі рашэння выканкама Маскоўскага райсавета народных дэпутатаў ад 23 студзеня 1990 года становіцца зразумела, што гэтым рашэннем былі зацверджаны спісы на прадастаўленне службовай жылой плошчы ЖРЭА Маскоўскага раёна, у тым ліку і на Волкаву Н.А."
 
Атрымалася, па сутнасці, парадаксальная рэч. У 1990 годзе гэтае памяшканне лічылася службовым жылым, што і зацверджана ў выпісцы з архіўнага дакумента, на якую спасылаўся суд. А вось у афіцыйным адказе з адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска за подпісам намесніка кіраўніка Андрэя Суслянкова, атрыманым рэдакцыяй, прапісана: памяшканне, якое займае Надзея Волкава, — нежылое. У іншым адказе, які раней прыйшоў на адрас пенсіянеркі, сказана, што ордар быў выдадзены ў 1990 годзе з парушэннем дзейнага заканадаўства. Палажэнні, як бачым, дыяметральна супрацьлеглыя. Хто ж дапаможа разгадаць гэты найскладанейшы рэбус?
 
Не ўдалося Надзеі Волкавай і прыватызаваць кватэрку. Перш чым гэта зрабіць, трэба надаць колішняй калясачнай статус жылога памяшкання. Але для гэтага элементарна не хапае квадратных метраў.
 
— Перш за ўсё, яно не адпавядае тэхнічным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да жылых памяшканняў, — паведаміў дырэктар ЖРЭА Маскоўскага раёна Мінска Дзмітрый Шашок. — Згодна з імі, плошча пакоя мусіць быць не меншай за 14 квадратных метраў. Гэтае ж памяшканне мае жылую плошчу памерам усяго ў 11,2 квадратнага метра.
 
Патрабаванні камунальнікаў аб высяленні пенсіянеркі судом задаволены не былі. З дапамогай Алены Рахманько жытло Надзеі Волкавай пакрысе касметычна рамантавалася. На сценах з’явіліся новыя шпалеры, пабелена столь. Замянілі і нешматлікія разеткі.

— Сціплы рамонт пастаянна адкладваўся. Родных у мяне няма, я выхоўвалася ў дзіцячым доме. З сям’ёй таксама не склалася. Пенсія ў мяне невялікая — нават да двух мільёнаў не дацягвае. А яшчэ ж трэба аплаціць камунальныя паслугі, купіць ежу. Дзе тут рамонт за свой кошт рабіць? Дзякуй добрым людзям,што дапамагаюць мне, не кідаюць старую. Мы з Аленай зямлячкі, абедзве з Бягомльшчыны. Таму ў вялікім горадзе імкнёмся трымацца адна адной. Я адна, заступіцца за мяне больш нямакаму… — гаворыць Надзея Волкава.
 

Праблема замарожана?

Розныя дакументы абвяшчаюць розныя статусы аднаго і таго ж памяшкання. Такім чынам праблема, па сутнасці, не вычарпана. Яна хутчэй замарожана. А вырашыць яе можна толькі пасля таго, як будзе разгаданы рэбус з усімі дакументамі, у якіх пазначаны статус колішняй калясачнай…

— Надаць нежылому памяшканню статус жылога можна,— гаворыць адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі №3 Ірына КАЛІНІНА. — Гэты парадак рэгламентуецца артыкулам 21 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яно мусіць адпавядаць вызначаным для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням. Рашэнне аб гэтым выносіць раённы ці гарадскі выканаўчы камітэт або мясцовая адміністрацыя ўка. Аднак заканадаўчымі актамі могуць быць прадугледжаны і іншыя выпадкі пераводу нежылога памяшкання ў жылое.
 
Але для поўнага вырашэння праблемы па дадзенай інфармацыі, на жаль, не хапае. Трэба прасачыць усю "гісторыю" гэтага памяшкання, як той казаў, ад Адама — ад моманту здачы дома ў эксплуатацыю, каб вызначыць момант з’яўлення разыходжання ў дакументах звестак аб статусе спрэчнай кватэры. Высветліць, да якога фонду належала гэта памяшканне, хто прымаў рашэнне абнаданні яму статусу службовага жылога, ці давалі на гэта згоду адпаведныя органы ўлады. А для гэтага, у сваю чаргу, неабходна вывучыць шэраг дакументаў, многія з якіх цяпер, хутчэй за ўсё, знаходзяцца ў архіве. Да таго ж не трэба забывацца, што жыллёвае заканадаўства за апошнія трыццаць гадоў кардынальна мянялася некалькі разоў…
 

Канец тунэля як быццам блізка. Аднак ці святло там?

Адміністрацыя Маскоўскага раёна сталіцы вырашыла ў мінулым снежні аднавіць Надзею Волкаву на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоўна агульных падставах. Але тут паўстаюць іншыя пытанні — як хутка будзе рухацца чарга і хто выдаткуе неабходную суму на новае жыллё? Як казаў незабыўны Казьма Пруткоў, трэба глядзець у корань. Па сутнасці, уся гэтая гісторыя пачалася з-за таго, што хтосьці калісьці дапусціў фатальныя недакладнасці і разыходжанні ў дакументах на памяшканне. Кропку тут ставіць пакуль што заўчасна. Таму "Звязда" будзе ўважліва сачыць за далейшым развіццём падзей.
 
 
Даведка "Звязды"


Класічная калясачная — гэта невялікае памяшканне ў пад‘ездах шматкватэрных жылых дамоў. Звычайнаяе плошча складае ад 6 да 12 квадратных метраў, але можа быць і большай. Канкрэтная лічба залежыць ад серыі дома. Дзе-нідзе ў калясачных сустракаецца акно і можа нават быць усталяваны радыятар цэнтральнага ацяплення. Прызначэнне памяшкання вынікае з яго назвы.
Нужные услуги в нужный момент
-20%
-19%
-20%
-20%
-20%
-50%
-40%
-20%
20170724