• Экспертиза
  • От застройщика
  • Строительство
  • Аренда
  • Деньги
  • Интерьер, дизайн, ремонт
  • Офтоп
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  2. Адвокат Статкевича отказался дать подписку о неразглашении, теперь его могут лишить лицензии
  3. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  4. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  5. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  6. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  7. Верховный суд отменил летнее решение о сутках. Районный суд рассмотрел дело заново и опять назначил арест
  8. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  9. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  10. Экономист: Есть ощущение, что сменись Лукашенко даже на силовика, часть людей вернется в Беларусь
  11. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  12. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  13. Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор
  14. Журналистика не преступление. Как Катерина Борисевич готовила статью о «ноль промилле», за которую ее судят
  15. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  16. «Хватали всех подряд». Появилось полное видео действий силовиков 11 августа в магазине на Притыцкого
  17. Минское «Динамо» обыграло в гостях рижских одноклубников
  18. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  19. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  20. Беларусь оказалась между Тунисом и Кувейтом по готовности к развитию передовых технологий
  21. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  22. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  23. Песков прокомментировал итоги встречи Путина и Лукашенко
  24. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  25. Доклад о Беларуси в Совете ООН и обвинительный приговор Шутову. Что происходило в стране 25 февраля
  26. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  27. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  28. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  29. Глава бюро ВОЗ в Беларуси: «Возможно, в 2022 году мы сможем сказать, что с пандемией покончено»
  30. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska


Петр Старобінец,

Фото с сайта infovoronezh.ru
Фото с сайта infovoronezh.ru
Ім кажуць: калі вы адмовіцеся ад паслуг ЖЭСу, ён ужо не будзе несці адказнасці за рамонт. Але і грошы ён таксама вяртаць не збіраецца.

Якое выйсце з гэтай ды іншых камунальных праблем прапаноўваюць эксперты Партыi БНФ у канцэпцыі рэформаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі — пра гэта старшыня Фронту Аляксей Янукевіч распавядае ў межах "Еўрапейскага дыялогу пра мадэрнізацыю з Беларуссю".
 
— Аналіз выдаткаў у жыллёва-камунальнай гаспадаркі паказвае, што не надта вялікая іх частка прыпадае ўласна на энерганосьбіты. І тая энергія выдаткоўваецца сёння вельмі неэфектыўна, страты дасягаюць, па розных ацэнках, да 50 адсоткаў. То бок цяпло сыходзіць у паветра на вуліцы, а расплочваюцца за гэта грамадзяне, — адзначае Аляксей Янукевіч. — Большасць жа выдаткаў ідзе якраз на ўтрыманне самой сістэмы ЖКГ.
 
Нашым экспертам трэба было вызначыць – як скараціць выдаткі і ў той жа час павысіць эфектыўнасць галіны. Адказ такі – большасць рашэнняў у кіраванні рэсурсамі ў ЖКГ павінны прымаць тыя, хто карыстаецца гэтымі паслугамі, то бок самі жыхары. Але гэта можа адбыцца толькі тады, калі у сістэме ЖКГ будзе разбурана дзяржаўная манаполія і з’явіцца сапраўдная канкурэнцыя. А пакуль ЖЭСы ў нас манапалісты, яны і вызначаюць свае манапольныя кошты.
 
Трэба ствараць так званыя кандамінімумы, якія дазволяць жыхарам кіраваць абслугоўваннем сваіх дамоў. Гэта па-першае. А па-другое – даць магчымасць жыхарам самім выбіраць – які ЖЭС ці арганізацыя пад нейкай іншай назвай будзе іх абслугоўваць.
 
— Шмат таварыстваў уласнікаў працуюць ужо і зараз. Існуючае заканадаўства прадугледжвае гэта, і ў новых жылых дамах такія таварыствы ствараюцца досыць актыўна.

— Так, і іх вопыт сведчыць, што якасць паслуг там вышэйшая, а каштуюць яны танней. Але гэтыя таварыствы пакуль не маюць масавага распаўсюду: хоць заканадаўства і прадугледжвае такую магчымасць, нармальных умоваў для стварэння і функцыянавання таварыстваў няма. Напрыклад, асобу старшыні таварыства трэба ўзгадняць з уладамі. Таму такія таварыствы ствараюцца ў малой колькасці і найперш у новых дамах. А вось там, дзе будынкі ўжо параўнальна старыя, дзе вельмі актуальныя пытанні капітальнага рамонту, такіх таварыстваў якраз і няма.
 
І рамонту няма, нягледзячы на тое, што жыхары доўгі час спраўна адлічвалі грошы на яго правядзенне. Больш за тое – сёння жыхары з’яўляюцца закладнікамі капітальнага рамонту. Ім кажуць: калі вы адмовіцеся ад паслуг ЖЭСу, ён ужо не будзе несці адказнаці за рамонт. Але і грошы ён таксама вяртаць не збіраецца.
 
Жыхары павінны мець магчымась ведаць – куды накіроўваюцца гэтыя сродкі, якія вызначаныя прыярытэты. Не сакрэт, бывае і так: упрыгожваецца фасад будынку якой-небудзь мясцовай адміністрацыі, а "хрушчоўкі" далей ад шырокіх вуліц гадамі чакаюць сваёй чаргі. Пакуль гэтыя рэсурсы размяркоўваюць ЖЭСы і адміністрацыі, становішча не палепшыцца.
 
— А што рабіць з міністэрствам ЖКГ? Цалкам скасаваць?

— Цалкам скасаваць мы, натуральна, не прапаноўваем. Але значна скараціць колькасць чыноўнікаў неабходна. Такі падыход таксама дазволіць павысіць эфектыўнасць працы. І гэта тычыцца не толькі міністэрства ЖКГ.
 
— Наколькі я разумею, ваша прапанова прадугледжвае і паяўленне прыватных ЖЭСаў – камерцыйных арганізацый, якія будуць аказваць грамадзянам паслугі, ствара ючы канкурэнцыю рэфармаваным дзяржаўным ЖЭСам. Але паўстае пытанне – наколькі гэтая галіна цікава для бізнесу? Ці прыйдуць у яе камерцыйная структуры?

— Вось у тым і справа. У сённяшніх умовах гэта нецікава і нават рызыкоўна, бо вельмі цяжка канкурыраваць з дзяржаўнымі ЖЭСамі, якія не зарабляюць, а, наадварот, выкарыстоўваюць рэсурсы, могуць дазволіць сябе працаваць неэфектыўна ці наогул са стратамі. Спачатку трэба змяніць саму структуру, стварыць рэальна роўныя ўмовы і для дзяржаўных і для прыватных прадпрыемстваў у гэтай галіне. І калі рэфармаваныя ЖЭСы будуць вымушаны працаваць без дзяржаўнай дапамогі, яны таксама пачнуць лічыць грошы, ставараць лепшую сістэму працы і кіравання. Тады і для бізнесу гэта будзе цікавы праект. Замежны вопыт паказвае: гэта тая ніша, у якой бізнес можа зарабляць неблагія грошы. А жыхары будуць мець больш якасныя паслугі па ніжэйшым кошце. Па нашых падліках, паслугі для насельніцтва патаннеюць мінімум на 60 адсоткаў.
 
— А што ж рабіць падчас такой рэформы з тым самым капітальным рамонтам? Хто ўсё ж яго зробіць: ЖЭС перад закрыццём ці камерцыйная структура, якая толькі прыйшла на рынак і гэтых грошай у вочы не ба чыла?

— Для тых дамоў, дзе капітальны рамонт павінен быць зроблены па нарматывах – яго трэба зрабіць яшчэ да пачатку рэформаў за сродкі ЖКГ. У выпадку, калі рамонт павінен быць, скажам, праз пять-дзясць год, грошы, якія жыхары адлічвалі на яго, трэба залічыць на спецыяльныя рахункі. Гэтая сума разлічваецца даволі проста і індэксуецца з улікам сённяшняга кошту будаўнічых работ і матэрыялаў.
 
— Але ў такім выпадку дзяржаве пераход да рэформаў у галіне ЖКГ будзе каштаваць вельмі нятанна …

— Так, але грошы трэба знайсці і выдаткаваць менавіта на капітальны рамонт. Гэтае замкнёнае кола так ці інакш, раней ці пазней, але прыйдзецца разрываць. Тым больш што праз неэфектыўную сістэму ЖЭСаў вялікая нагрузка кладзецца не толькі на грамадзян краіны, але і на дзяржаўны бюджэт. Таму чым раней пачнем, тым лепей будзе.
-20%
-70%
-10%
-20%
-50%
-40%
-40%
-10%
0072143
реклама