106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  2. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  3. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  4. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  5. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  6. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  7. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  8. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  9. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  10. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  11. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  12. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  13. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  14. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  15. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  16. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  17. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  18. Лукашенко рассказал, что сделал, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  19. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  20. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  21. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  22. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  23. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
  24. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  25. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  26. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  27. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  28. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  29. Задержано более 20 участников конференции Лиги студенческих объединений, приговоры судов. Что происходило 5 марта
  30. Украина опять внесла Беларусь в «зеленый список» по COVID-19. Можно ехать без ПЦР-теста и карантина


За гандлёва-эканамічным каледжам пабудуюць дзевяціпавярховы дом. Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Вадзім Цар.

— Дзевяціпавярховы дом на 54 кватэры плануецца здаць у студзені 2017 года. Дом будуецца долевым спосабам.

Гэта значыць, што людзі, якія жадаюць набыць кватэру ў гэтым доме, заключаюць дагавор і цягам будаўніцтва выплачваюць поўны кошт жылля. Пры гэтым, перад тым як заключыць дагавор з людзьмі, 15% будаўніцтва адбываецца за кошт заказчыка — упраўлення капітальнага будаўніцтва.

Жыхары дома № 60 па вуліцы Вялікі Гасцінец абураныя тым, што ў іх пад вокнамі вырасце 30-метровы дом. Ужо сёння, кажуць яны, у двары немагчыма ні пагуляць дзецям, ні падыхаць паветрам пенсіянерам, ні высушыць памытую бялізну.

У рэдакцыю звярнулася мясцовая жыхарка Тамара Аляксандраўна:

— Мы абураныя тым, што з нашым меркаваннем мясцовыя ўлады нават не вырашылі патрэбным лічыцца. Мы два тыдні бунтуем. Ці нар­мальна гэта, калі 92-гадовая жыхарка дома выходзіць на вуліцу, каб перагарадзіць дарогу тэхніцы?

Тамара Аляксандраўна расказала, што ў сувязі з будаўніцтвам сметніцу з двара рабочыя перасунулі акурат пад вокны жыхароў першага пад’езда.

— А хутка пацяплее, вы ўяўляеце, як мы бу­дзем дыхаць гэтым паветрам?

Скардзяцца жыхары і на адсутнасць месцаў для паркоўкі ў двары, а таксама на тое, што дзецям цяпер няма дзе пагуляць.

— Тут не толькі дзеці гулялі, сюды прыходзілі маладыя людзі займацца спортам, тут жа ўсё для гэтага было: пляцоўка, турнікі. Памятаю, сам тут у маладосці займаўся, а цяпер — унук, — распавядае жыхар дома Валянцін Аляксандравіч. —  Нам кажуць, што парк пад бокам. Але да парку не кожны дойдзе. Ды і такой пляцоўкі, як была ў нашым двары, паблізу нідзе няма.

Жыхар Руслан прыгадвае, што з просьбай пабудаваць у двары паркоўку хаця б на некалькі месцаў звярталіся да мясцовых уладаў неаднойчы.

— Адказ адзін: няма грошай. А нам машыну паставіць няма куды. Былі і з гэтым праблемы. Гаспадар крамы, што месціцца ў нашым доме, неаднаразова выклікаў ДАІ, калі нехта паркаваўся на стаянцы магазіна. Мы нават не супраць гэтага дома, ну што ж зробіш, калі так вырашылі, але можна ж і да нас па-чалавечы паставіцца?

Жыхары збіраюць подпісы і думаюць ісці да старшыні Маладзечанскага райвыканкама, каб той разабраўся ў складанай сітуацыі, у яны якой апынуліся.

Вадзім Цар на пытанне пра прэтэнзіі жыхароў адказаў:

— Гэтыя пытанні можна вырашыць цягам аднаго дня. Сметніца блізка да пад’езда — дык можна яе перасунуць. Дзецям гуляць няма дзе? А як жа парк, які насупраць?

Дзевяціпавярхоўка, якая ўжо ў лістападзе вырасце па Вялікім Гасцінцы, 60-а — адзіны вышынны будынак сярод чатырохпавярховых дамоў.

Як гэты дом упішацца ў архітэктуру горада, запыталіся мы ў начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Маладзечанскага райвыканкама Святланы Хрусталёвай.

— Будаўніцтва дзевяціпавярховага дома прадугледжанае дэталёвым праектам цэнтральнай часткі горада. Дом па Вялікім Гасцінцы стане пунктам акцэнту. Тут жа непадалёк месціцца 12-павярховы будынак гасцініцы і АТС. Такімі пунктамі-акцэнтамі, акрамя гэтага дома, стануць дамы па вуліцы Валынца, дзе быў дзіцячы садок, у двары па вуліцы Прытыцкага, на вуліцы Машэрава.

Згодна з нарматыўнымі дакументамі (Тэхнічны кодэкс існуючай практыкі), мінімальныя адлегласці паміж жылымі, сумежнымі будынкамі і будынкамі на тэрыторыі жылой забудовы не рэгламентуюцца.

Жылыя шматкватэрныя, у тым ліку і шматпавярховыя, дамы могуць размяшчацца паралельна адзін аднаму на невялікай адлегласці пры ўмове захавання супрацьпажарных правілаў і нормаў па інсаляцыі (апраменьванне паверхняў сонечным святлом) і асветленасці.

Адносна незадаволеных жыхароў суседніх дамоў, Святлана Хрусталёва тлумачыць, што па гэтым будаўніцтве яшчэ ў 2010 годзе прайшлі грамадскія абмеркаванні і тыя, хто хацеў, мог уносіць свае прапановы.

— Тады інфармацыя па абмеркаванні доўгі час была апублікаваная на сайце райвыканкама, пра гэта пісалі газеты і здымала сюжэт тэлебачанне. У нас захоўваюцца ўсе пратаколы той сустрэчы.

Яшчэ адно пытанне тычылася таго, ці могуць жыхары дамоў адчуваць сябе ў бяспецы, калі побач ідзе будаўніцтва i вышынныя краны працуюць акурат пад вокнамі:

— Гэта часовыя нязручнасці, трэба пацярпець. Вядома, усе меры па бяспецы будуць прынятыя. Будзе працаваць і тэхнагляд, і аўтарскі нагляд.

Святлана Хрусталёва тлумачыць, што новабудоўлі ў цэнтры горада — гэта адзінае выйсце:

— Ніхто нам не дазваляе будаваць на сельскагаспадарчых землях, а ў межах горада ўжо амаль не засталося незабудаваных плямаў. Таму і застаецца толькі будаваць дамы згодна з планам ушчыльнення гарадоў.

Сёння на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў стаіць каля 11 000 маладзечанцаў.

— А ў новых дамах прадугледжаныя кватэры і для сямей, якія стаяць на чарзе, — кажа Святлана Хрусталёва.

-20%
-60%
-15%
-25%
-10%
-30%
-11%
-10%
-12%
-25%
реклама