Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  2. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  3. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  4. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  5. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  6. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  7. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  8. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  9. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  10. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  11. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  12. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  13. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  14. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  15. Расследование BYPOL о смерти Бондаренко, подорожание топлива, повышение пенсий. Что происходит в Беларуси 27 января
  16. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  17. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  18. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  19. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус
  20. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  21. Минское «Динамо» проиграло дома нижегородскому «Торпедо»
  22. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  23. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  24. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  25. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  26. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  27. «Людей лишают «плюшек». Официальные профсоюзы придумали, как удержать работников и «наказать» тех, кто вышел
  28. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  29. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  30. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности


Галина Шпаковская,

Педагог дадатковай адукацыі Докшыцкага цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандр Гапанёнак змоладу скончыў у Мінску будаўнічае вучылішча № 114, індустрыяльна-педагагічны каледж і будфакультэт БНТУ.

Ён сталяр-станочнік і рэзчык па дрэве, пячнік другога разраду і выкладчык спецдысцыплін. Студэнтам даведаўся пра саламянае домабудаўніцтва і загарэўся ідэяй калі-небудзь займець такое ўласнае жыллё. Прывабіла, што для яго ацяплення патрэбна мінімум паліва. Падрыхтаваў курсавую працу па тэме, а пасля вучобы яшчэ 10 гадоў збіраў і аналізаваў інфармацыю пра саламяныя праекты.

І вось у ліпені 2013-га адважыўся ўзводзіць доўгачаканы дом з сонечнай саломы. Жартуе, што зрабіў крок у нікуды, дэбютаваўшы ў Докшыцах у нязвыклым будаўнічым жанры. Жонка Яўгенія Пятроўна, бальнічная сястра-гаспадыня, сказала: «З чаго ні зробіш — у тым і будзем жыць, мая справа — наладзіць побыт».

Калі ў мясцовым архітэктурным бюро чарцілі праект, Аляксандр Алегавіч папрасіў перавесці патрэбны яму аб’ём піламатэрыялаў у лес-кругляк. Нарыхтоўваў і распілоўваў сам, набыўшы партатыўную пілараму, што дапамагло сэканоміць каля 3 тысяч умоўных адзінак. Яе ў любы момант можна прадаць, а спатрэбіцца распілаваць які прыгожы кавалак дрэва для дэкору — дык ёсць на чым.

Калі летась у вёсцы Вецяра бура зламала шмат дрэў, камгасаўцы не змаглі справіцца з таполяй метровай таўшчыні. У Тумілавіцкім сельвыканкаме Аляксандру Гапанёнку сказалі: толькі забярыце.

— Дрэва — мой любімы матэрыял. Драўляныя зрубы дамоў таксама даспадобы, толькі я ўпэўнены, што зараз пры іх вырабе не зважаюць на старадаўнія, правераныя часам тэхналогіі. Матэрыял, напрыклад, нарыхтоўваюць абы-калі. Ёсць і іншыя аргументы на карысць саламянага жылля.

На сцены аднаго, як мой, але драўлянага дома спатрэбілася б 100 кубаметраў лесу. Гэтага хопіць на ўзвядзенне некалькіх саламяных, бо на адзін плошчай у 100 кв. м ідзе толькі 10 кубаметраў піламатэрыялаў, — тлумачыць будаўнік з трыма дыпломамі.

За паўтара месяцы Аляксандр Алегавіч з бацькам Алегам Аляксандравічам, які хаця і не будаўнік, але шмат што ўмее, бо творчы чалавек па натуры, усталявалі сасновы каркас, што нясе ўсю нагрузку ў доме, стойкі, перакрыцці і сандулінавы дах. У сельгаспрадпрыемстве выпісалі салому, на той момант па 100 тысяч рублёў за тону. Трактар давялося арандаваць, а прэс-падборшчык набылі ў фермера. Лічыцца, што для такой справы лепш іржаная салома, але трапілася з азімага жыта, пшаніцы, трыцікале.

— Наконт экалагічнасці гэтай сыравіны даведаўся, што саламянае сцябло — усяго толькі ліфт, які дастаўляе спажыўныя рэчывы коласу. Зрэшты, калі сумняваешся, можна набыць салому з палёў, куды ўносілі натуральнае ўгнаенне, — раіць Аляксандр Гапанёнак.

За паўдня напрасавалі 470 блокаў, спатрэбілася 450. Вага аднаго — каля 16 кг, даўжыня — 800 мм, вышыня — 400, таўшчыня — 500. Сцены перад атынкоўкай варта падстрыгчы, выраўняць «балгаркай». Увосень звонку іх абмазалі змешанай з пяском глінай, дарэчы, здабытай пры капанні падвала. І здагадацца зараз, што гэтыя карычневыя сцены — з саломы, можна толькі добра прыгледзеўшыся: там-сям вытыркаюцца яе кончыкі.

Чарнавы, супрацьпажарны слой. Процьмай тэстаў, зробленых выпрабавальнікамі ў розных краінах, даказана: саламяныя блокі - надзейны напаўняльнік і ўцяпляльнік у будаўніцтве, у непрадбачаных выпадках толькі абвугліцца, але не згарыць. Паверх будзе накладзена яшчэ пара гліняна-вапнавых ці вапнавых слаёў. А франтоны тады не паспелі атынкаваць, яны год стаялі адкрытымі непагадзі, мышам. І нічога — салома не сапсавана, толькі крышку пашарэла.

Вокны — драўляныя шклопакеты. Драўляную столь зверху закладуць саламянымі блокамі, а такую ж падлогу знізу ўцепляць глінай з апілкамі.

На сценах, дзе размесцяцца кухонныя шафкі ці яшчэ што навеснае, як і пад батарэі, закладзены драўляныя брускі. На сямейным савеце саламяныя сцены знутры вырашана аздобіць дэкаратыўнай тынкоўкай, перагародкі між пакоямі - шпалерамі. Электраправодка схаваная, ёсць водаправод, усталяваны кольцы для каналізацыі.

Згодна з абмерамі БТІ карысная плошча дома складае 106 кв. м. Ён ацяпляецца печчу, якую гаспадар склаў уласнымі рукамі. У драўляным жа такой хапіла б на абагрэў толькі трэці плошчы.

— Яшчэ ў зале складу камін, печ застанецца запасным варыянтам. Любім з жонкай глядзець на жывое полымя, — працягвае экскурсію па сваім амаль гатовым доме гаспадар.

У кацельні будзе цвёрдапаліўны кацёл з цепланакапляльнікам на тысячу літраў вады. Змеявік з гэтай бочкі можна падключыць да сонечнага калектара, каб пры адпаведным надвор'і нават зімой атрымліваць цяпло ад промняў. У спёку ў доме было плюс 20 градусаў, Аляксандр Алегавіч начаваў не ў цаглянай аднапакаёўцы, якую часова здымае яго сям’я, а тут. Выдатна спіцца. Сябры жартуюць: дзе схаваў кандыцыянер? Сцены, кажа, і ёсць кандыцыянер.

— Каб не крэдытная лінія, куды мы ў 2011-м паспелі ўскочыць пад 1% на 40 гадоў, будоўля была б нашмат даўжэйшай па часе. Дзякуй дзяржаве. З умелай брыгадай хапіла б трох месяцаў, а калі падсумаваць усе мае будаўнічыя дні, то будзе нешта каля года. І год яшчэ трэба, каб давесці дом да ладу, — падлічыў Аляксандр Алегавіч.

Хаця ў Докшыцах некаторыя называюць яго дзіваком, аднадумцы ёсць у розных кутках Беларусі. Яны папулярызуюць саломабудаванне ўласным прыкладам. Недасведчаным такое жыллё ўяўляецца стогам з вокнамі і дзвярыма ці пабудовай як у Ніф-Ніфа з казкі пра траіх парасят.

— А гэта, калі казаць правільна, каркасны дом з натуральным уцяпляльнікам. Мы правялі тут семінар для жадаючых. Адзін з яго ўдзельнікаў прывозіў жонку і сваячку. Кабеты пачалі піць валяр’янку пасля таго, як ён аб’явіў пра намер узвесці дом з саломы. Нарэшце пераканаліся: годны для жыцця і спрыяльны для здароўя, — смяецца Аляксандр Алегавіч.

Спецыялісты БТІ, афармляючы дакументы на будынак, таксама дзівіліся і не ведалі, да якога тыпу яго аднесці, бо ў іх класіфікацыі няма адпаведнага вызначэння.

— Мне 36 гадоў, сын — другакласнік, дачушка ў дзіцячым садку. Думаю, і праўнукі пажывуць у гэтым доме. Я эксперыментую на сваёй будоўлі, тут мая лабараторыя. А паслядоўнікам будзе куды прасцей.

Сёлета нарыхтавалі салому, каб зрабіць такі ж для сям'і майго малодшага брата Дзмітрыя ў Глыбокім. Тона каштавала 130 тыс. рублёў. Будзе прыменена паскораная тэхналогія, апрабаваная ў Расіі, Украіне, еўрапеўскіх краінах: матэрыялы рыхтуюцца на працягу месяца, а мантаж дома зойме ўсяго адзін дзень!

-20%
-40%
-35%
-20%
-22%
-10%
-5%
реклама