107 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  2. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  3. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  4. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  5. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  6. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  7. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  8. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  9. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  10. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  11. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 марта
  12. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  13. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  14. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  15. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  16. 211-й день после выборов. Что происходит в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  17. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  18. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  19. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  20. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  21. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  22. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  23. В Евросоюзе пропал белорусский дальнобойщик
  24. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  27. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  28. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  29. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  30. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было


Ягор Марціновіч,

Фото с сайта fammeo.ru
Фото с сайта fammeo.ru
Сярэдняя цана прапановы квадратнага метра ў сталіцы Беларусі складае ўжо $1800 і неўзабаве можа дасягнуць дакрызіснага ўзроўню. У канцы 2007-га кватэры каштавалі 2000 долараў за метр.
 
Уладальнікі мінскага жылля радуюцца — штодня яны багацеюць на некалькі сотняў долараў.
 
Ці можна выкарыстаць гэты рост цэн і абмяняць мінскую кватэру на нерухомасць за мяжой? Абтэлефаноўваем агенцтвы адно за адным і чуем аднолькавы адказ: замежнікі мінскімі спальнымі раёнамі не цікавяцца. Таму рыэлтары прапануюць спачатку прадаць жыллё, а пасля шукаць апартаменты за мяжой.
 
За панэльную аднапакаёўку плошчай 30 квадратных метраў у Малінаўцы нам раяць ставіць цэннік як мінімум на ўзроўні 55 тысяч долараў. А калі побач з домам нарэшце адкрыюць метро, можна будзе смела накінуць яшчэ пару тысяч долараў, падказваюць рыэлтары.
 
Будзем лічыць, што 55 тысяч долараў (яны ж 42 тысячы еўра) у нас у кішэні. Што можна набыць за такія грошы ў іншых краінах?
 
Літва: купляе хто хоча

У віленскіх агенцтвах нерухомасці з гатоўнасцю высылаюць спіс кватэр на продаж. Квадратны метр у літоўскай сталіцы каштуе танней, чым у Мінску — каля 1500-1600 долараў. Гэта значыцца, нам пасуюць маленькія двухпакаёўкі.
 
Напрыклад, за кватэру плошчай 43 квадратных метра ў цагляным пяціпавярховіку былога завадскога інтэрната ў спальным раёне Жырмуны просяць 36 тысяч долараў. А за аднапакаёўку на 35 квадратных метраў за некалькі кіламетраў ад цэнтра — 53 тысячы.
 
У курортнай Паланзе за тыя ж грошы можна прыгледзець і невялікую трохпакаёўку — праўда, далекавата ад мора.
 
А вось дамы прадаюцца рэдка, бо замежнікам забараняецца купляць зямельныя ўчасткі.
 
У літоўскага жылля ёсць істотны мінус.
 
За камунальныя паслугі давядзецца плаціць істотна больш, чым у Беларусі, асабліва ўзімку. У халодныя месяцы квартплата ў аднапакаёвай хрушчоўцы можа дасягаць 1,5 мільёна рублёў.
 
Разам з тым ёсць і выгада.
 
Па-першае, гэта цана. Па-другое, магчымасць атрымаць шматразовую візу. Па-трэцяе, жыллё ў суседняй сталіцы можна разглядаць як магчымасць схавацца ад беларускіх праваахоўнікаў і падаткавікоў. Па такім шляху, як мяркуюць літоўскія СМІ, пайшлі многія беларускія бізнэсоўцы — нават уласнікі крам "Еўраопт". Некаторыя набываюць жыллё на будучыню дзецям.
 
А вось прэтэндаваць на від на жыхарства толькі праз валоданне нерухомасцю нельга.
 
Польшча: патрэбны дазвол

Прыехаўшы ў Польшчу нават са 100 тысячамі долараў у кішэні, проста так набыць катэдж з пляцам не ўдасца.
 
Замежнікам трэба атрымаць дазвол ад чыноўнікаў, а спачатку абгрунтаваць сваю сувязь з Польшчай і растлумачыць, навошта купляецца зямля. Выключэнне робіцца для тых, хто ўжо пражыў на тэрыторыі краіны больш за 5 гадоў альбо знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы.
 
Што датычыць кватэр, то іх можна купляць свабодна. Сярэдняя цана квадратнага метра ў Варшаве складае 2300 долараў.
 
Гэта значыць, на грошы ад мінскай аднапакаёўкі нічога не набудзеш. Ненашмат меншыя цэны і ў Кракаве.
 
У Беластоку за квадратны метр давядзецца заплаціць каля 1300 долараў — удасца купіць аднапакаёўку, але большую па плошчы, чым у Мінску.
 
Іспанія

Крызіс, які апанаваў іспанскі рынак нерухомасці, не дае спакою патэнцыйным інвестарам. Яшчэ б — кватэры і катэджы прадаюцца па мінімальных цэнах!
 
Іспанцы бралі крэдыты на жыллё, аднак многія з іх вярнуць грошы не змаглі. Давялося аддаваць жыллём. Цяпер банкі распрадаюць яго, каб хоць часткова кампенсаваць свае страты.
 
Ці можна паспець яшчэ штосьці ўхапіць са стала? Наўрад ці.
 
У продажы найбольш прадстаўлена ўцэненае курортнае жыллё, але яно ўсё адно дарагое. Цэны за вілы пачынаюцца ад 200 тысяч долараў. Здаваць у арэнду іх будзе складана, бо рынак і так перанасычаны. Дарэчы, каля 10% кошту жылля давядзецца аддаць у выглядзе падаткаў.
 
Выгадныя прапановы ў прыбярэжных гарадах. У Алікантэ пяцікапакаёўка плошчай 100 квадратных метраў прадаецца за 45 тысяч долараў. Праўда, да мора будзе далёка.
 
Разлічваць на дармавыя кватэры ў мегаполісах не варта. У Мадрыдзе і Барселоне квадратны метр нават у крызіс каштуе каля 4000 долараў.
 
Нерухомасць у Іспаніі застаецца для беларусаў прыгожай казкай, бо ў рэальнасці жыццё ў краіне даражэйшае, чым у Беларусі, а знайсці працу для мігранта неймаверна складана.
Паводле падлікаў іспанскіх статыстыкаў, сярод замежнікаў, якія летась набылі ў краіне больш за 100 аб’ектаў нерухомасці, беларусаў няма.
 
Залатая Масква

З нашых 80 тысяч долараў у маскоўскіх агенцтвах нерухомасці стрымана пасмяяліся.
 
"Самыя танныя аднапакаёўкі ў нашай базе каштуюць ад 160 тысяч. З вашай сумай мае сэнс прыгледзецца да Падмаскоўя. У Арэхаве-Зуеве, Серпухаве, Каломне — 100 км ад Масквы - можам падабраць вам аднапакаёўку плошчай 35-45 квадратных метраў", — прыйшоў адзін з адказаў.
-10%
-10%
-10%
-12%
-20%
-10%
-25%
-10%
-10%
-20%
реклама